«Чорны пратэст» у Беластоку: 1,5 тысячы чалавек прайшло ў маўклівым маршы

«Мы не падтрымліваем аборты. Мы хочам свабоды і павагі», — казалі мітынгоўцы. Жанчыны і мужчыны паўдзельнічалі ў агульнапольскім жаночым пратэсце, піша poranny.pl.

Натоўп прайшоў па вуліцах з плакатамі: «Думаю, адчуваю, сама вырашаю», «Абортам — не, свабодзе — так» і іншымі. Скончыўся марш мітынгам ля ратушы.

Жанчыны пратэставалі супраць планаў па ўзмацненні жорсткасці законаў аб абортах. Парламент вырашыў працаваць над законапраектам «Стоп аборт», не прымаючы праект «Ратуем жанчын», які прапануе лібералізаваць закон. Жанчыны баяцца, што калі першы праект уступіць у сілу, яны будуць пазбаўлены, сярод іншага, доступ да метаду ЭКА, прэнатальнай дыягностыкі і магчымасці ратавання жыцця дзіцяці яшчэ ва ўлонні маці.

— Я супраць абортаў, — кажа Уршуля. — Але я таксама супраць пакарання жанчын за іх выбар. Калі хтосьці супраць гэтага кампрамісу, які зараз — і які таксама не самы лепшы, хай ідзе ў паліцыю у аддзел непаўналетніх і паглядзіць, што адбываецца з дзецьмі, якіх не любяць. Ён павінен пайсці ў дом дзіцяці - каб убачыць, што адбываецца з непажаданымі дзецьмі. Або прасачыць, адкуль бяруцца самагубствы падлеткаў. З таго, што гэтыя дзеці непажаданыя.

Жанчыны распавядалі аб сваім вопыце: як іх дзеці дапамаглі перадродавыя тэсты, пра выкідышы, пра роды. Пра тое, як баяцца за сваіх дзяцей. І што пратэстуюць, каб іх дзеці маглі жыць у свабоднай краіне.

[cincopa AMBA0tNhcaUK]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024