На тэрыторыі былога ваеннага гарадка на Пралетарскай збудуюць яшчэ два дамы

Будаўніцтва на вуліцы Пралетарскай узнавілі ў кастрычніку 2016 пасля працяглага перапынку, звязанага з адсутнасцю грошай. «Гроднажылбуд» плануе ўзвесці тут два дзевяціпавярховыя дамы па чатыры пад’езды кожны. Гэта будуць камерцыйныя дамы, а не жыллё для тых, хто стаіць у чарзе, піша «Новый Гродно».

Будынкі былога ваеннага гарадка знясуць, акрамя дзвюх казарм міжваеннага часу — у іх мае размясіцца крама на 250 кв.м., кавярня на 112 месцаў і прадпрыемствы абслугоўвання.

Плануецца, што ў новым квартале, будаўніцтва якога анансавалі яшчэ ў 2011 годзе, будзе жыць каля 3000 чалавек. Там мае быць дзіцячы садок, пошта, банк ды іншыя прадпрыемствы, а таксама новая каналізацыйна-насосная станцыя.

Будаўніцтва квартала з дамоў серыі КПД з маналітнымі ўстаўкамі пачалося ў лютым 2015 года, але было прыпынена з-за адсутнасці сродкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024