Горад

Google Translate пераклаў бы лепей: чым замежных турыстаў сустракае сайт бязвізавага Гродна

Бязвізавы ўезд на Аўгустоўскі канал і ў Гродна пачаў дзейнічаць з 26 кастрычніка. Першым бязвізавым госцем будзе маршалак Падляшскага ваяводства. Яму, напэўна, не прыходзілася самастойна разбірацца ў адмысловым сайце, створаным для будучых бязвізавых турыстаў. Hrodna.life пачытаў інфармацыю на англійскай і польскай версіях сайта і знайшоў там нейкія дзіўныя мовы — памылак столькі, што прасцей усё перапісаць з нуля.

На польскай версіі галоўнай старонкі мы знайшлі каля 20 грубых памылак, якія часам могуць зрабіць інфармацыю для замежнікаў вельмі мала зразумелай. Прынамсі наш native speaker не быў упэўнены, ці ўсё зразумеў правільна. На англійскую версію цярпення ўжо не хапіла — мы пазначылі толькі некалькі самых відавочных памылак.

Прапануем гродзенскім чыноўнікам ад турызму і надта пісьменным аўтарам сайта з ГрДУ (дзе былі, здаецца, спецыялісты па абедзьвух мовах) некалькі правак. А лепей, каб тэксты па-польску і па-англійску напісалі прафесіяналы. Калі яны там ёсць.

UPD. Праз гадзіну пасля публікацыі навіны памылкі на сайце пачалі выпраўляць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024