У Брузгах не пусцілі ў Беларусь дзвюх полек: яны пачулі пра бязвізавы рэжым і проста селі ў аўтобус

Дзве жанчыны сярэдняга веку пачулі па польскім радыё, нібыта Беларусь адмяніла візы. Пры гэтым яны ніяк не праверылі гэтую інфармацыю. У суботу, 29 кастрычніка, яны паспрабавалі ўехаць у Беларусь, але памежнікі былі вымушаныя іх развярнуць.

Жанчыны прыехалі ў пункт пропуску Брузгі на рэйсавым аўтобусе каля 18.00. Яны мелі з сабой толькі пашпарты і не ведалі, што для ўезду ў Беларусь трэба атрымаць адмысловы пропуск ад турфірмы. Беларускім памежнікам давялося адправіць жанчын назад у Польшчу. Пра гэты інцыдэнт паведаміў адзін з пасажыраў суседняга аўтобуса, гродзенец Андрэй Ціхаміраў.

Прэс-сакратар Гродзенскай памежнай групы Сяргей Шумейка днём 31 кастрычніка не меў яшчэ інфармацыі пра гэтую падзею.

[irp posts="2409″ name="Гродна ў першы бязвізавы ўікэнд наведалі 39 замежных турыстаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024