За два з паловай тыдні ў Гродне пабывала больш за 300 бязвізавых турыстаў

Геаграфія бязвізавых турыстаў у Гродне пашыраецца кожны тыдзень, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. За два з паловай тыдні з моманту з’яўлення магчымасці бязвізавага ўезду ў парк «Аўгустоўскі канал» і прылеглыя тэрыторыі ў Гродна прыбыла больш 315 турыстаў з 8 краін, зарэгістраваліся на атрыманне дазвольнага дакумента больш за 400 замежнікаў.

«Асноўнымі турыстамі застаюцца палякі і літоўцы, але таксама магчымасцю скарысталіся госці з Латвіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Фінляндыі, Бельгіі. На мінулым тыдні без віз у Гродна пабывалі 155 іншаземцаў», — растлумачыў суразмоўца.

Большасць турыстаў даведаюцца пра магчымасць праз інтэрнэт і польскія турфірмы, працуе і «сарафаннае радыё», распавялі ва ўпраўленні спорту і турызму. Для павышэння інфармавання патэнцыйных турыстаў за мяжой Гродна актывізуе інфармацыйную працу, далучаючы ў яе тураператараў і работнікаў турыстычнай інфраструктуры. Развіваецца афіцыйны сайт grodnovizafree.by, на якім можна даведацца аб умовах наведвання бязвізавай зоны, яе межы і прапановы для турыстаў.

Інфармацыя накіравана тураператарам, у гандлёва-прамысловыя палаты розных краін, у турысцка-інфармацыйныя цэнтры. Таксама інфармацыю на чатырох мовах аб бязвізавай зоне Гродзенская вобласць накіруе ў амбасады і консульства 80 краін.

Указ Прэзідэнта Беларусі № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам на 5 сутак на тэрыторыю парку і прылеглыя населеныя пункты Гожскага, Капцёўскага, Адэльскага, Падлабенскага, Сапоцкінскага сельскіх саветаў Гродзенскага раёна і горад Гродна.

Дзеянне ўказа працягнецца да 31 снежня 2017 года. Скарыстацца гэтым правам турысты могуць як у індывідуальным парадку, так і ў складзе группы.-

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024