Гродзенец захоўваў у вёсцы гранаты, міны, больш за 600 патронаў і чалавечы чэрап

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць 28-гадовага гродзенца, якога падазраюць у незаконных дзеяннях са зброяй (ч.2 арт.295 КК). У аўтамайстэрні ў вёсцы Пракопавічы пад Гродна ў час вобшуку ўвечары 22 лістапада аператыўнікі знайшлі дзве міны, 19 гранат, чатыры трацілавыя шашкі, траціл, тры гранатамётныя стрэлы, ствол і магазін да кулямёта Дзегцярова, звыш 600 патронаў да розных відаў зброі, ёмістасці з порахам, часткі агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, а таксама вырабленыя саматужным спосабам арбалет, меч і два нажы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Падчас ператрусу па месцы жыхарства падазронага знойдзены і канфіскаваны металашукальнік, які выкарыстоўваўся ім для правядзення пошукавых работ.

Мужчына затрыманы па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства і з яго удзелам праводзяцца следчыя дзеянні. Раней да крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся, сталага месца працы не мае.

Следчыя высветлілі, што падазраваны валодае пэўнымі ведамі ў гісторыі і зброевай справе, здольны самастойна рамантаваць небяспечныя знаходкі. Нажы, меч і арбалет асабіста вырабіў у хатніх умовах.

Сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі следчыя прымаюць меры па высвятленні канкрэтных месцаў, у якіх падазраваны праводзіў раскопкі, для іх наступнага абследавання спецыялістамі па размініраванні.


«Падазраваны распавёў, што збіраў калекцыю зброі з 2000 года. Арсенал папаўняў праз пошукі ў лясах і на ваенных палігонах Гродзенскага раёна, а таксама з дапамогай абмену з іншымі чорнымі капацелямі», — цытуе прэс-службу МУС агенцтва БелТА.

Інфармацыя пра тое, што мужчына займаецца незаконнымі раскопкамі ў месцах баявых дзеянняў часоў Першай і Другой сусветных войнаў, паступіла супрацоўнікам МУС у ліпені. Гродзенец трымаў боепрыпасы ў будынку былой жывёлагадоўчай фермы, якая належыць СВК «Гродзенскі», у вёсцы Пракопавічы. «Будынак фермы быў здадзены ў арэнду індывідуальнаму прадпрымальніку, які без афармлення якіх-небудзь дакументаў з прычыны прыяцельскіх адносін перадаў частку арандаванага памяшкання фігуранту для абсталявання аўтамайстэрні», — удакладнілі ў МУС.

Па ўдакладненай МУС інфармацыі ў майстэрні пасля затрымання былі выяўленыя і канфіскаваныя: проціпяхотная міна часоў ВАВ, 18 ручных гранат розных тыпаў (Ф-1, РГД-5, РГ-42, РГ-33), граната да падствольнага гранатамёта, 3 гранатамётныя стрэлу ПГ-7С, патрон калібра 12,7 мм, 526 вінтовачных патронаў калібраў 5,6, 5,45, 7,62 мм, 5 выбухоўнікаў да артылерыйскіх снарадаў, мінамётная міна часоў ВАВ, частка кіраванага снарада. Акрамя гэтага, у арсенале былі два нажы, арбалет і меч, вырабленыя саматужным спосабам, затвор да вінтоўкі сістэмы Мосіна, ствол і магазін да кулямёта Дзегцярова, магазін да пісталета-кулямёта Шпагіна, пашкоджаныя карозіяй, ёмістасці з рознымі відамі пораху, трацілам, 4 трацілавыя шашкі, 91 паляўнічы патрон рознага калібра.

Таксама былі выяўленыя 20 пісталетных патронаў калібра 9 мм, якія згодна з заключэннем экспертаў з’яўляюцца боепрыпасамі, прыдатнымі для вытворчасці стрэлу. Быў знойдзены і чалавечы чэрап (меркавана часоў ВАВ).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024