Горад

У Гродне падаўжаюць лініі і рыхтуюцца да пастаўкі новых бескантактавых тралейбусаў

Уздоўж Індурскай шашы ў Гродне усталёўваюць дадатковыя мачты. Яны дазволяць падоўжыць уздоўж вуліцы тралейбусную лінію. Выкарыстоўваць яе будуць новыя бескантактавыя тралейбусы.

Як даведаўся карэспандэнт AutoGrodno.by, у пачатку студзеня 2017 года ў Гродна прывязуць 7 такіх тралейбусаў (першапачаткова планавалася 5 штук), яны будуць курсіраваць паміж Дзевятоўкай і Вішняўцом. Гродзенскія кіроўцы тралейбусаў ужо прайшлі навучанне ў Мінску.

Па разліках спецыялістаў, запас аўтаномнага ходу тралейбусаў будзе вычэрпвацца на пад’ездзе да кальца «Славінскага — Кляцкова», пасля доўгага шляху па мікрараёну Вішнявец.

Улічваючы коркі ў бок кальца, інжынеры вырашылі пракласці лінію на 300−400 метраў і злучыць яе з дзеючай сеткай, каб пазбегнуць непрыемнасцяў у будучыні.

Адзначым, што ні ў адным горадзе Беларусі яшчэ не курсіруюць бескантактавыя тралейбусы «Белкамунмаша». У пачатку студзеня толькі ў два гарады паступяць такія тралейбусы — у Гродна і ў Мінск. Запас аўтаномнага ходу тралейбуса складзе 15−17 кіламетраў. На навучанні гродзенскія кіроўцы разганяліся да 70 км/г, без праблем падымаліся ў горку.

У перспектыве тралейбусы паедуць і на Альшанку, у «Тралейбусным упраўленні» чакаюць заканчэння будаўніцтва новай дарогі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024