Фестываль «Игрокуб» у трэці раз сабраў у Гродна аматараў настольных гульняў

Дзясяткі гульнявых сталоў, за якімі размясцілася не менш як сто чалавек, расставілі ў выходныя 3−4 снежня ў Моладзевым цэнтры «Гродна». Нават калі хтосьці не ведаў, як і ў што гуляць, фестываль настолак «Игрокуб» — выдатнае месца, каб паспрабаваць усё і падабраць гульню па гусце, піша grodnonews.by.

Прыходзілі на фестываль і моладзь, і сямейныя пары з дзеткамі. Гасцей забаўлялі косплэеры, фотазоны з Бэтмэнам і Супермэнам, тут жа можна было набыць коміксы са зніжкамі. А для самых маленькіх гасцей наладзілі пляцоўку з аквагрымам і гучныя чытанні кніжак з пальчыкавымі лялькамі.

Галоўнае, што кідалася ў вочы, — доўгія шэрагі з вялікай колькасцю настольных гульняў. Тут і тактычныя гульні, і картачныя, гульні на ўяўленне і на ўдачу, а таксама асобны стэнд, прысвечаны космасу і сусвету «Зорных войн». Асабліва наведвальнікі цікавіліся вялізнымі версіямі гульняў «Дженга» і «Каркасон»: можна было пабудаваць вежу з брускоў велічынёй з дарослага чалавека і стаць феадальным магнатам раскладзенай на каўраліне дзяржавы.

Вылучаліся гульцы за шырокімі сталамі, якія расстаўлялі на поле сапраўдныя крэпасці і атрады воінаў з сусвету Warhammer 40,000. Гульні з мініяцюрамі - адно з папулярных сучасных хобі, немалаважнай часткай якога з’яўляецца зборка, афарбоўка і калекцыянаванне мадэляў. Да фігурак дакупляць цэлыя кнігі з правіламі вядзення бою. Хлопцы з клуба «Цэнтурыён» распавялі, што для іх Warhammer гэта займальнае хобі.

На «Игрокубе» таксама праводзілі свае турніры. Для дарослых — па настольнай гульні «Джэнга», «Каркасон» і камандны турнір па настольнай гульні для вясёлых кампаній «Кодавыя імёны». На працягу двух дзён змагаліся ўдзельнікі і ў папулярных гульнях «Берсерк» і «Magic». Усім гульцам без карт фестываль даваў калоду для гульні. А для дзяцей праводзіліся турніры па настольных гульнях «Чарапашыя бегі» і новай гульні ад айчынных распрацоўнікаў «Гаспадар цмокаў».

Дарэчы, пратэставаць можна было і іншыя беларускія «настолкі», такія як «Вежа», «Мова»,"Паўстанцы" і самую свежую — «Прастол Вялікага княства Літоўскага».

Арганізатары ўпэўненыя: калі фестываль праходзіць ужо трэці год запар, і колькасць людзей на ім толькі павялічваецца, значыць, яны рухаюцца ў правільным кірунку. А настольныя гульні, па сутнасці, — гэта яшчэ адна добрая нагода сабрацца разам, пагутарыць ужывую і спосаб правесці цікавы вечар не толькі перад экранам тэлевізара. А яшчэ — выдатнае хобі, якое развівае розум і ўяўленне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024