Горад

Яшчэ адзін закінуты дом у цэнтры Гродна знайшоў гаспадара

Яшчэ восенню ўсяго за чатыры базавыя велічыні інвестар набыў закінуты будынак па адрасе Урыцкага, 5, што знаходзіцца каля будынку абласнога Упраўлення КДБ. У будучыні там можа размясціцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект.

Што дакладна будзе на месцы закінутага дома, інвестар пакуль не паведамляе. Зараз уласнік збірае дакументацыю для праекта рэканструкцыі будынка, якi, праз гады прастою, знаходзіцца на мяжы зносу.


Дом на Урыцкага, 5, быў пабудаваны ў 1890 годзе. Будынак — прыклад электыкi ў ансамблi. Мае глыбокiя скляпенiстыя падвалы. У пачатку ХХ стагоддзя належаў гараджаніну па прозвішчы Сiдранскi. Пасля Другой сусветнай вайны ў доме знаходзіўся Ваенны трыбунал, а затым «Ваенгандаль». Пасля засяліліся людзі і жылі ды пачатку 2000-х гадоў, пакуль іх не выселілі. З тых часоў будынак пустуе. У 2006−2007 гг. ён знаходзiўcя пад пагрозай разбурэння, у сувязi з гэтым каля будынка дзяжурыла моладзь, якая хацела перашкодзiць знiшчэнню гiстарычнай каштоўнасцi.

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024