У Гродне ствараецца адзіная электронная база хатніх жывёл

У Гродне ствараецца адзіная электронная база хатніх жывёл, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара гарадской ЖКГ Сяргей Сямашка.

Штодня супрацоўнікі УЖРЭП Ленінскага і Кастрычніцкага раёна ўносяць у яе дадзеныя аб хатніх гадаванцах гродзенцаў.

«Ствараецца адзіная гарадская база адразу з некалькімі мэтамі. Па-першае, гэта кантроль за ўтрыманнем хатніх гадаванцаў, па-другое, адна з мер барацьбы з безнагляднымі жывёламі і інфекцыйнымі захворваннямі, якія яны пераносяць», — адзначыў Сяргей Сямашка. Ён падкрэсліў, што ўнясенне ў базу хатніх гадаванцаў дасць магчымасць таксама хутчэй вырашыць пытанне са згубленымі хатнімі жывёламі: у выпадку адлову з боку адпаведных службаў іх адразу ж перададуць гаспадарам. Адзіная база дазволіць пракантраляваць ці прышчэплены хатнія гадаванцы, аператыўна праверыць, ці зарэгістраваныя яны.

«Высветліць ці зарэгістраваны, напрыклад, сабака, упаўнаважаная асоба зможа нават падчас выгулу. Зрабіць гэта можна будзе з дапамогай смартфона або планшэта. Доступ да адзінай базы будзе ў камунальных службаў, прадстаўнікоў Спецаўтагаспадаркі, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ветэрынарных лекараў», — адзначыў Сяргей Сямашка. Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме. Запусцяць яе пасля таго, як будуць сабраныя ўсе дадзеныя, вырашаны пытанні з праграмным забеспячэннем. Тады ж будзе прынята рашэнне аб далейшым развіцці гэтай базы, надання ёй новых тэхналагічных рашэнняў. У першапачатковым выглядзе ў базе будзе ўтрымлівацца ўся неабходная інфармацыя аб гадаванцы, кантакты гаспадароў.

Сёння ў Гродне зарэгістравана каля 10 тыс. катоў і сабак.

Падзяліцца
Меткі: ЖКГжывёлы

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024