Літоўцы едуць у бязвізавы Гродна: арганізатары ледзь паспяваюць задавальняць попыт на паездкі

Жыхары Літвы масава карыстаюцца магчымасцю наведаць Гродна ў межах бязвізавага рэжыму на тэрыторыі парку «Аўгустоўскі канал». Аднадзённыя паездкі на аўтобусе арганізуюць у выхадныя дні і на дзяржаўныя святы, паведамляе Delfi.lt.

Па дадзеных Дэпартамента турызму, за 9 месяцаў мінулага года з Літвы ў Беларусь ездзіла каля 153 800 турыстаў (на 1,8% больш, чым за той жа перыяд 2015 году). Ці змяніў бязвізавы рэжым сітуацыю, стане вядома пасля з’яўлення канчатковай статыстыкі за мінулы год.

Дырэктар кампаніі Kelionių laikas, якая арганізуе паездкі на аўтобусе не толькі ў Гродна, але і ў старыя замкі ВКЛ, Ілона Ёзенене сказала, што заказы на такія паездкі паступаюць вельмі актыўна. Праўда, пры выбары паездкі асноўным крытэрыем для грамадзян застаецца цана, таму бязвізавыя паездкі карыстаюцца даволі вялікай цікавасцю.

«Цяпер паездкі з канца красавіка ў Гродна карыстаюцца вялікай цікавасцю, у іх ужо ўключана і наведванне Аўгустоўскага канала», — распавяла Ёзенене.

Турыстаў папярэджваюць, што за межы зоны дзеяння бязвізавага рэжыму выязджаць нельга, інакш чакаюць штрафы. На пытанне, чаму літоўцаў цікавяць туры ў Беларусь, яна адзначыла, што нядоўгія паездкі цікавяць сваёй кампактнасцю.

Шоп-туры ў Беларусь — міф

Суразмоўніца абвергла міф быццам літоўцы едуць у Беларусь за пакупкамі: «Няма там такога, што нашмат танней. Па пакупкамі едуць у Польшчу. Гродна цікавы тым, што за выхадны дзень можна ўбачыць тое, чаго яшчэ не бачыў, асабліва гэта цікава моладзі. Людзі старэйшага ўзросту хочуць убачыць, што там змянілася».

Гэтае агенцтва арганізуе спецыяльныя паездкі для людзей старэйшага ўзросту. Па словах Ёзенене, людзі старэйшага ўзросту любяць паездкі ў крузе аднагодкаў: «Ім прыемней, зручней, тэмп іншы, ды і цану ім прапануем больш нізкую».

Вясной Kelionių laikas арганізуе і двухдзённыя паездкі ў Гродна, але ў іх будзе ўключана і наведванне Беластока (Польшча).
Аднак, паводле слоў суразмоўцы, літоўцаў больш прыцягваюць аднадзённыя паездкі, бо цана на іх ніжэй.

Літоўцы любяць кароткія паездкі

Кіраўнік кампаніі Interlux travel Віялета Фантаніні пацвердзіла, што ў гэтым напрамку ідзе актыўны рух. Гэтая кампанія таксама арганізуе адна-і двухдзённыя паездкі ў Гродна.

«Мы заваленыя працай і не толькі Гродна. Змятаюць усё, але літоўцы часцей за ўсё выбіраюць альбо самыя танныя ці самыя дарагія варыянты», — сказала суразмоўніца. Паводле яе слоў, у ліку папулярных кароткіх паездак знаходзіцца і Кракаў.

Ездзяць у Гродна па 3−4 разы

Па словах Фантаніні, зімой былі папулярныя аднадзённыя паездкі ў Гродна, але ўжо раскупілі і двухдзённыя, якія будуць праходзіць вясной.

Яна адзначыла, што ў Гродна едзе столькі аўтобусаў, колькі набіраюць жадаючых: поўны аўтобус — 66 чалавек, каб аўтобус з’ехаў трэба набраць 46 турыстаў.

Турыстаў у Беларусь арганізатары тураў возяць не толькі па суботах, але і па святочных днях. Да прыкладу, 16 лютага ў Гродна паехалі два аўтобусы, а 18 лютага — чатыры.

«Мы заўважылі, што ёсць турысты, якія ездзяць у Гродна па 3−4 разы», — дадала субяседніца.

Паводле яе слоў, калі на аднадзённую паездку можна набраць столькі жадаючых, што запаўняюцца ўсе аўтобусы, то двухдзённыя паездкі ўжо такой колькасці жадаючых не збіраюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024