Чыгуначны вакзал у Беластоку закрыюць на вялікі рамонт. Частку будынка зруйнуюць

Польская чыгунка хоча перабудаваць некаторыя вакзалы ва Усходняй Польшчы, сярод іх — беластоцкі вакзал, які з’яўляецца помнікам архітэктуры. Будаўніцтва мае пачацца ў трэцім квартале 2017 года. Частку будынка, якая не ахоўваецца дзяржавай, разбяруць. На час будаўніцтва з’явіцца часовы вакзал, піша poranny.pl.

У планах — мадэрнізацыя будынка як усярэдзіне, так і звонку, парадкаванне прылеглай тэрыторыі і прыстасаванне вакзала да патрэб людзей з абмежаванымі магчымасцямі - з’явіцца ліфт. Падрыхтоўка праекта будзе каштаваць 625 тыс. злотых (145 тыс. еўра).

Вось гэтую частку будынка разбяруць.
Змены ў гістарычнай частцы маюць быць невялікія. А вось частку будынка, дабудаваную пазней, наогул разбяруць. Тут з’явіцца навес, пад якім можна будзе прайсці да планаванага падземнага перахода, які злучыць чыгуначны і аўтобусны вакзалы. Побач з’явіцца паркоўка.

Сярод ідэй — зрабіць вакзал не толькі месцам, дзе купляюць квіткі і чакаюць цягнікоў. Таварыства Kolejowe Podlasie прапануе, каб сцены ўпрыгожылі фотаздымкамі ХІХ стагоддзя і старымі планамі вакзала. Таксама вакзал можа стаць месца культурных імпрэз, перформансаў. Гэтак, на вакзале ў Гдыні працуе тэатр Teatr Gdynia Główna — у адным з памяшканняў праходзяць спектаклі, таксама працуе галерэя з фота, скульптурай, жывапісам, плакатам. Так вакзалам карыстаюцца не толькі падарожнікі, але і ўсе гараджане.

Вакзал можа таксама прыцягваць пляцоўкамі, якія там арэндуюць памяшканні. Сёння ў Беластоку самае цікавае месца на вакзале — кнігарня. Сярод ідэй — ажывіць яе сустрэчамі з аўтарамі. Іншая ідэя — зрабіць крамку з прэсай, дзе можна будзе пасядзець і выпіць кавы.

Сёння, 1 сакавіка, у Беластоку праходзіць сустрэча, на якой гараджане могуць прапанаваць свае варыянты выкарыстання будынка вакзала.

[irp posts="12 990″ name=""Зялёны" актывіст у Беластоку ледзь не заблакаваў будаўніцтва новага вакзала"]

Даведка

Чыгуначны вакзал у Беластоку збудавалі ў час будаўніцтва лініі Варшава-Пецярбург у 1861 годзе ў стылі класіцызму. Адбудаваны пасля ІІ сусветнай вайны, у час якой на яго ўпалі бомбы. З 1985 года ў спісе спадчыны. Апошні рамонт цягнуўся 14 гадоў - з 1989 да 2003 года. У 2008 годзе адна з польскіх газет паставіла яго на першае месца ў спісе самых прыгожых вакзалаў краіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024