Горад

Пытанняў больш, чым адказаў. Гарадскія ўлады сустрэліся з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл

Сустрэча лідараў дэмакратычна руху Гродна і ўладаў горада прайшла ў гарвыканкаме ў пятніцу 10 сакавіка. Ад паспешных высноваў бакі пакуль устрымліваюцца, бо першая сустрэча — гэта толькі знаемства і абмен думкамі.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


Першапачаткова на сустрэчы планавалася абмеркаванне сітуацыі, што склалася вакол Дэрэта № 3. Насамрэч, вялікая яе частка прайшла ў абмеркаванні пытанняў, звязаных з развіццём горада і далейшымі планамі мясцовых уладаў.

Прадстаўнікі дэмакратычнага руху яшчэ раз выказалі меркаванні, што былі агучаны днём раней. Умовы для працягу грамадзянскага дыялогу наступныя:

— Поўная адмена Дэкрэта № 3;
— Свабода слова ў горадзе;
— Спыненне пераследу палітычных актывістаў;
— Вызваленне жыхароў горада Гродна ад падатку ну дармаедства, у сувязі з цяжкай эканамічнай сітуацыяй.

«На самай жа справе ніякага адказу на свае ўмовы мы не атрымалі. Мечыслаў Гой адзначыў, што ўжо добра, што ўлады і дэмакратычныя сілы селі за адзін стол, каб вырашаць праблемы, — кажа старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. — Ён паабяцаў, што такія сустрэчы будуць праходзіць часцей. Але пакуль пытанняў больш, чым адказаў. Па ранейшаму ніводнага мерапрыемства ад дэмакратычных сіл не ўхваляецца гарвыканкамам. На сустрэчы было агучана, што ўлада адказна ставіцца да арганiзацыi мерапрыемстваў і таму не можа даць дазвол на правядзенне якіх-небудзь мітынгаў».

Старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Вынікам сустрэчы стала тое, што прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый перадалі гарадскім уладам пісьмовую петыцыю са сваімі патрабаваннямі.

«На сённяшні дзень, я не магу сказаць, што ў нас пачаўся нейкі дыялог, пакуль што гэта толькі абмен думкамі.» распавёў Саранчукоў. Як пазітыўны рух з боку ўлады ён ацаніў прапанову старшыні гарвыканкама абмяркоўваць заяўкі на масавыя мерапрыемствы з ініцыятарамі. Праўда, прысутныя кансультанты адразу патлумачыді, што законам гэта не прадугледжана.

«Гарантаваць, што нештаз гэтага атрымаецца, я пакуль не магу. Але магу сказаць дакладна, што што гродзенцы збіраюцца выйсці на мітынг аб адмене Дэкрэта № 3. Інфармацыя ўжо распаўсюджваецца па горадзе. Планы нашы не змянілася — мы выйдзем 15 сакавіка ў 18:00 у парк Жылібера», — дадаў Вадзім Саранчукоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024