«Як нараджаюцца нашы дзеці?» Кампанія «Радзіны» праводзіць анкетаванне сярод беларусак аб задаволенасці досведам цяжарнасці і родаў

«Жанчыны, каторыя ведаюць аб сваіх патрэбах і правах у цяжарнасці і родах, здольныя патрабаваць, каб іх паважалі», — лічаць арганізатары інтэрнэт-апытання, што пачалося ў Беларусі з 1 сакавіка. Мэта — сабраць, прааналізаваць і распаўсюдзіць інфармацыю аб родадапамозе ў краіне. Мяркуецца, што гэтым атрымаецца прыцягнуць увага грамадства да жаночага досведу ў радзінах і распачнецца адкрыты дыялог паміж жанчынамі, іх мужамі і партнёрамі і медыцынскімі работнікамі.

Інфармацыя, сабраная праз анкетаванне непасрэдна ад жанчын, што нарадзілі ў нашай краіне, дасць магчымасць улічыць тыя патрэбы, што не задавальняюцца ў існуючых умовах.

Запоўніць анкету можна па спасылцы.

Адказы ўдзельніц будуць выкарыстаны для праверкі гіпотэз пра стан родадапамогі, а таксама для ініцыявання далейшых крокаў у кампаніі.

Пры стварэнні анкеты ўлічаны магчымасці і дасягненні, якія існуюць зараз, інфармацыя пра недахопы, якія вядомыя з аналізу жаночага вопыту. Апытанне дапаможа высветліць, ці ёсць разуменне фізіялагічных і эмацыйных патрэбаў жанчын у цяжарнасці і родах? Ці маюць жанчыны магчымасць выбіраць абставіны сваіх цяжарнасцяў і родаў? Які ўзровень попыту на дадатковыя паслугі ў родадапамозе, ды іншае.

Атрыманая інфармацыя дапаможа сфармуляваць патрэбы жанчын у родадапамозе, прыцягнуь увагу экспертаў да высветленых праблем і ўлічыць досвед ў развіцці паслуг і ўмоў для цяжарных і рожаніц.

Вынікі апытання будуць апублікаваны ў адкрытых крыніцах для аналізу і абмеркавання.


Першай акцыяй кампаніі «Радзіны» быў збор гісторый родаў #янарадзілатут. Гэта «жывая гісторыя» жаночага вопыту і магчымасць для іх пражыць сябе ў ёй і выказацца.

Больш інфармацыі аб праектах кампаніі «Радзіны» можна знайсці на сайце.

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024