Горад

Піўзавод у Гродне перадалі дзяржаве, але яго далей ніхто не ахоўвае: ён застаецца ўлюбёным месцам падлеткаў

Нават пасля таго, як закінуты завод на беразе Нёмана перадалі дзяржаве, ахоўваць старыя пабудовы лепш не сталі. Амаль штодзённа на яго тэрыторыі можна ўбачыць падлеткаў, якiя без перашкод туды пралазяць. Маладых гродзенцаў вабіць даступнасць і таямнічасць месца.


Спонсар рубрыкі «Горад» — «Пліт-мар» ТАА (аб'яднанне «Група кампаній Белпліта»).

Рабіце мэблю самі і эканомце! Распілоўванне мэблевых матэрыялаў па вашых чарцяжах і велізарны склад матэрыялаў і фурнітуры ад першага імпарцёра і асноўнага пастаўшчыка мэблевых матэрыялаў і фурнітуры ў Гродзенскай вобласці.


У студзені 2017 года стала вядома, што па рашэнні эканамічнага суда пабудовы Гродзенскага піўзавода зноў пераходзяць ва ўласнасць дзяржавы. Але нават пасля гэтага ахова там не з’явілася.

Патрапіць на тэрыторыю завода можна без праблем

Уладу 14 гадоў, на тэрыторыю піўзавода ён прыходзіць некалькі разоў у месяц. Даступнасць і таямнічасць аб’екта вабіць хлопца і яго сяброў.

«Мы прыходзім паглядзець, што ад яго [піўзавода] засталося. Шмат чаго там расцягнулі, але пры жаданні можна знайсці цiкавыя рэчы. Таксама можна залезці на дах, адкуль адкрываецца прыгожы від горада. Прыходзім у асноўным з сябрамі, аховы ніколі не заўважалі, так што патрапіць на тэрыторыю завода можна без праблем».

Дзяўчаты на тэрыторыі закінутага завода

Гісторыка-культурная каштоўнасць працягвае разбурацца

Гродзенскі піўзавод быў зачынены каля дзесяці гадоў таму. У 2014 годзе яго набыла кампанія «ЭкаПрамЭнерга» з Мінскай вобласці, якая абяцала рэканструяваць завод пад гандлёва-забаўляльны комплекс, але так гэтага і не зрабіла.

Яшчэ да рашэння суда, па даручэнні пракуратуры, спецыялісты інстытута «Гроднаграмадзянпраект» правялі абследаванне комплексу будынкаў і прыйшлі да высновы: ёсць пагроза разбурэння аб’екта. У Гродзенскі эканамічны суд пракурор горада прадставіў іск аб канфіскацыі аб’екта і скасаванні дагавораў куплі-продажу, паведамляе «Гродзенская праўда».

Падлеткі разбіваюць рэч знойдзеную на тэрыторыі закінутага завода

Што будзе са старым заводам — пакуль невядома

Міністэрства культуры прапануе стварыць на базе старога піўзавода культурна-этнічны цэнтр. Яшчэ адну ідэю выказаў гродзенец Арцём Бубен, выпускнік палітэхнічнага каледжа. Распрацаваны ім праект прадугледжвае рэканструкцыю ўсіх будынкаў пад музейна-турыстычны комплекс, у які ўвойдуць хостел, рэстаран і музей.

[irp posts="3175″ name="Гродзенец распрацаваў архітэктурны праект рэстаўрацыі піўзавода: з музеем, хостэлам і рэстаранам"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024