Алесь Дзянісаў прэзентаваў песню з сольнага праекта на вершы Алеся Чобата

Вакаліст гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзентуе на Tuzin.fm песню «Калі над лугам бусел праляцеў» з свайго сольнага праекту на вершы Алеся Чобата.

Сінгл на гэтую песню папярэднічае выхаду акустычнага альбому, які Алесь Дзянісаў запісаў на словы сляпога паэта са Скідзеля. Праца над ім ужо скончана. Канцэпцыя яго вельмі простая — толькі голас і гітара. Аднак, песню «Калі над лугам бусел праляцеў» Алес запісаў пры дапамозе музыкаў з гурту Race Of Dreamers. Дар’я Багаслова запісала тут флейту, сапелку, клавішы, варган, і бэк-вакал, а Зміцер «Трэш» Брытанаў - бубны, бас, варган і бэк-вакал. Песня была запісаная на студыі Race Of Dreamers. Майстарынг зрабіў Андрэй «Кактус» Лабадзін (Deep Cold Ocean).

[irp posts="9406″ name="Алесь Дзянісаў запіша альбом «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы Алеся Чобата"]

soundcloud.com/tuzinhitou/ales-dzyansa-kal-nad-lugam-busel-pralyatse-premera

«Песня атрымалася прыгожай, шмат у чым дзякуючы аранжыроўцы Дашы і Змітра. А што да словаў Алеся Чобата да гэтай песні і да ўсіх астатніх, то тут магу адзначыць толькі, што лічу гэта геніяльнай паэзіяй. Канкрэтна ў гэтым вершы я адчуў прадчуванне вайны…», — зазначыў Алесь з нагоды прэзентацыі песні на Tuzin.fm. Усяго для альбому на вершы Чобата запісаныя 24 творы. «Калі над лугам бусел праляцеў» будзе прысутнічаць на дыску двойчы — у акустычным варыянце і ў гэтай версіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024