Перад прэм’ерай «Фарсаж 8» ля кінатэатраў выставілі лепшыя аўтамабілі Гродна

Выстава прымеркаваная да прэм’еры стужкі праходзіла ў пятніцу 14 красавіка. Аўтамабілі прадставілі гродзенскія аўтаклубы.

Прыхільнікі фільма маглі паглядзець на рэальныя гоначныя, спартыўныя і службовыя машыны, зрабіць фота на памяць, пагутарыць з уладальнікамі аўтамабіляў, а таксама прыняць удзел у конкурсах з розыгрышам падарункаў.

Арганізавалі выставу Гроднааблкінавідэапракат, ДАІ, GrodnoRacingClub, AutoClubGrodno і таксі Bertel. Некалькі гадоў таму ў Гродне перад прэм’ерай чарговага «Фарсажа» таксама спрабавалі сабрацца аўтааматары, але тады сходка атрымалася не вельмі паспяховая. Гэтым разам усё было арганізавана на больш высокім узроўні.

«Прэм'ера фільма была 13 красавіка, але мы вырашылі сабрацца на наступны дзень, у пятніцу, акурат канец працоўнага тыдня і ў многіх атрымлівалася прыехаць, — кажа адзін з арганізатараў аўтовыставы Сяргей. — Вырашылі сабрацца ля трох кiнатэатраў, дзе ёсць пад’езд. Агулам прынялі ўдзел каля 50 аўтааматараў. Многія таксама фанаты „Фарсажу“, можна сказаць, яны выраслі на гэтых фільмах».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024