Раніцай 18 красавіка на пуцеправодзе па праспекце Купалы з трала зваліўся на праезную частку гусенічны экскаватар. Спецтэхніку везлі ў бок Румлёўскага маста, інцыдэнт адбыўся на закругленні дарогі пры з’ездзе з пуцеправода, піша autogrodno.by.
Экскаватар упаў ля пешаходнага пераходу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Праезд з праспекта ў бок Румлёўскага быў ускладнены.
У Гродне цяжкая тэхніка ўжо не раз падала з платформаў цягачоў. У гэтым сэнсе адзначыўся 2013 год: у лютым 2013 з трайлера ўпаў танк Т-72 на плошчы Тызенгаўза, затым на Дзень Незалежнасці яшчэ адзін танк упусцілі на вул. Горкага, а ў снежні 2013 годзе з цягача на легкавыя аўтамабілі ўпалі два каткі.
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…