Навіны

У цэнтры Гродна гарэла школа, эвакуіраваны 93 чалавекі

Пажар адбыўся ў Гродзенскай школе № 4 днём 18 красавіка. Дым, які ішоў з-пад даху будынка 1928 пабудовы, заўважылі мінакі і выклікалі ратавальнікаў.

— На месца ўзгарання выехала 12 адзінак тэхнікі. Да прыбыцця ратавальнікаў дзеці і настаўніцкі склад былі эвакуіраваны ўласнымі сіламі, — распавяла TUT.BY прэс-сакратар УМНС па Гродзенскай вобласці Наталля Жывалеўская.

Усяго было эвакуявана 93 чалавекі.

Пажар вельмі хутка лакалізавалі. Агнём пашкоджаны і закураны сцены ў калідоры і класах. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Папярэдне — парушэнні эксплуатацыі электрасетак, электраабсталявання і праводкі.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024