Навошта ў Гродне патрэбен «Азот», гаражане даведаліся на кулінарным шоў

Даведацца аб адной з магчымасцяў выкарыстання прадукцыі ААТ «Азот» змаглі наведвальнікі… кулінарнага шоў у адным з рэстаранаў Гродна. Прыгатаванне дэсерта з выкарыстаннем вадкага азоту стала фішкай вечара і дадало да працэсу гатавання ежы элементы крыагеннага шоў.

На прыгатаванне сорбе (а па-простаму марозіва) з ягад, ёгурта і белага шакаладу ўдзельнікам спатрэбілася не больш пяці хвілін. Забяспечыць такую хуткасць замарозкі прадуктаў змог звадкаваны азот. Ён мае тэмпературу кіпення мінус 196 градусаў і пры кантакце з больш цёплымі рэчывамі ахалоджвае іх, а сам выпарваецца.

Актыўнае кіпенне і выпарэнне вадкага азоту адбываецца нават пры кантакце з паветрам пакаёвай тэмпературы. Выглядае гэта з’ява вельмі эфектна і часта дэманструецца ў розных крыа-шоў.

У харчовай прамысловасці звадкаваны азот выкарыстоўваецца для шокавай замарозкі садавіны, гародніны ці іншых прадуктаў.


У прамысловых масштабах для звадкавання азота патрэбны глыбокае ахалоджванне паветра і высокі ціск. Асноўная частка вадкага азоту выкарыстоўваецца для сінтэзу мінеральных угнаенняў.

Падзяліцца
Меткі: ежанавука

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024