Горад

Археолаг аб наглядзе каля Фары Вітаўта: «Усе парэшткі людзей збіраюць для перапахавання»

Археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук працягвае весці нагляд у час прац па замене цеплатрасы ля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта. У панядзелак, 22 мая, рабочыя пайшлі па новым следзе і натыкнуліся на парэшткі людзей. Работы часова былі спыненыя, каб археолаг вывучыў парэшткі.

«Калі на мінулым тыдні я знаходзіў толькі косткі жывёл, то ў пачатку гэтага сталі трапляцца і раскіданыя чалавечыя парэшткі, — распавядае Аляксандр Мядзведзеў. — Усе косці, у тым ліку тры чарапы, рабочыя акуратна сабралі і паклалі ў мяшок. У будучыні нашы спецыялісты, магчыма, іх вывучаць і перапахаваюць з усёй пашанай на каталіцкіх могілках. Што тычыцца іншых знаходак, то нічога сур’ёзнага ў зямлі не было выяўлена, толькі невялікі фрагмент старога падмурка драўлянай пабудовы».

Археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Інстытута гісторыі Акадэміі навук у скверы, дзе да 1961 года знаходзілася Фара Вітаўта
Парэшткі людзей былі знойдзеныя ў раскіданым выглядзе, бо там ужо калісьці працавала савецкая тэхніка, якая ўсё перамяшала, кажа археолаг.

«Гродзенскія калегі мне паказалі план 1733 года, дзе выразна відаць падзел тэрыторыі Фары і старога будынка, якi знаходзіцца побач. Там відаць, што зараз рабочыя ідуць менавіта па мяжы тэрыторый, дзе час ад часу ім трапляюцца парэшткі старых пахаванняў. Рабочым я выразна патлумачыў, што калі яны нешта будуць знаходзiць, ці то пахаваннi, ці яшчэ нешта каштоўнае для гісторыі горада, яны гэта павінны будуць акуратна збіраць для далейшага вывучэння або перапахавання».

Археалагічны нагляд каля сквера, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта, паслужыў прыкладам для іншых арганізацый, якія праводзяць земляныя працы ў горадзе. Археолага Аляксандра Мядзведзева ўжо выклікалі Гродзенскія электрычныя сеткі на пракладку кабеля ў гістарычнай частцы горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024