Гродзенскі гастрабар аплачвае супрацоўнікам фітнес і басейн, каб яны кінулі паліць

Адправіць сваіх супрацоўнікаў на заняткі фітнесам вырашыў гастрабар Werden. Яго ўладальнікі, у мінулым жыхары Санкт-Пецярбурга, кажуць, што ў Расіі прадпрыемствы абавязаныя часткова аплачваць сваім супрацоўнікам заняткі спортам. У Беларусі такога абавязку няма, але ў Werden такім чынам вырашылі змагацца з курэннем.

Зараз супрацоўнікі гастрабара ходзяць у басейн і на фітнес, ёсць магчымасць запісацца яшчэ ў студыю танцаў Art Motion або ў трэнажорную залу.

— Сучасная кампанія павінна быць кампаніяй шчаслівых і паспяховых людзей. У маім уяўленні, заснаваным на жыццёвым вопыце, шчаслівы чалавек — гэта здаровы, захоплены чалавек, — кажа дырэктар гастрабара Уладзімір Шадурскі.

Бонус для тых, хто кінуў курыць

Супрацоўнікі, якія паляць, хадзіць у спартзалу за кошт гастрабара не змогуць — трэба кінуць. У гэтым і заключаецца сутнасць акцыі.

— Хто хоча паліць, таго не пераканаць і не прымусіць сілай. Але калі чалавек чакаў нейкай падставы, азарэння — то вось яно. Мы нікога не прымушаем адмаўляцца.

Высветлілася, што ў кампаніі паляць многія. Курэнне, лічаць кіраўнікі ўстановы, негатыўна ўплывае на якасць жыцця хоць бы таму, што на яго затрачваюцца грошы. А яны маглі б пайсці на больш карысныя рэчы.

— Мы можам аддаць супрацоўнікам бонус грашыма. Але мы выдадзім, а супрацоўнік яго выдаткуе на цыгарэты. Мы лічым, што здаровы лад жыцця станоўча ўплывае не толькі на саміх людзей, але і ў цэлым на паспяховасць бізнесу. Прыклад самых буйных кампаній кажа пра тое, што добры настрой і здароўе — гэта эфектыўна і звязана з прыбыткам, хай не наўпрост. Усім лепш працаваць у калектыве шчаслівых людзей, у якіх усё добра. Калі наша ідэя будзе неэфектыўная, мы можам спыніць праграму. Паглядзім, як усё складзецца.

Побач з барам з’явіцца велапаркоўка

У Беларусі практыка дарыць супрацоўнікам бясплатныя заняткі калі і існуе, то на добраахвотных пачатках, і арганізацыямі не афішуецца. У Расіі з пачатку 2015 года дзейнічае закон, які абавязвае аплачваць супрацоўнікам заняткі спортам. Праўда, пасля прынятых паправак, прадпрыемства пакрывае толькі 50% кошту (і 25% дзяржава), а супрацоўнік павінен мець стаж не менш трох гадоў.

У Вердэне хочуць і далей падтрымліваць тэндэнцыю здаровага ладу жыцця. Гастрабар хоча размясціць побач велапаркоўку і раздаваць бонусы тым, хто прыедзе на працу на двухколавы транспарце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024