Горад

«Спілоўку дрэў без увагі не пакінем». Жыхары Паўднёвага заклікаюць гарадскія службы да дыялогу

Пасля масавай спілоўкі дрэў уздоўж Iндурскай шашы жыхары Паўднёвага пачалі збіраць подпісы і рыхтуюць калектыўны зварот у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна. Яны будуць патрабаваць справаздачы аб праведзенай рабоце гарадскіх службаў, а таксама пералік дакументаў, якія дазваляючых высечку насаджэнняў.

Зборам подпісаў у Паўднёвым займаецца жыхарка вуліцы Цэнтральнай Анастасія Мучко. За адну гадзіну жанчыне ўдалося сабраць больш за 40 подпісаў.

«Дарога нам неабходная, але не за кошт дрэў. Мы збіралі подпісы, каб запрасіць гарадскія службы на дыялог і не весці перапiску, якая займае шмат часу. Жыхары Паўднёвага заклапочаныя масавай высечкай і мы гэта пакінуць без увагі не можам. Хацелася б даведацца на якіх падставах гэта адбываецца. Нас, жыхароў, ніхто не інфармаваў з гэтай нагоды. Таксама хацелася б даведацца, ці гатовыя службы высадзіць у нас новыя дрэвы, бо для жыхароў гэта вельмі важна».

Гараджане хочуць бачыць адказы на наступныя пытанні:

1. Па якіх прычынах высеклі зялёныя насаджэнні і ёсць дакумент, які пацвярджае прычыны?

2. Кім, калі і ці быў выдадзены дазвол на працы?

3. Хто непасрэдна займаўся высечкай?

4. Ці апавяшчалі загадзя мясцовых жыхароў аб высечцы?

5. Ці ёсць дакумент, на якім пазначаны зялёныя насаджэнні, якiя падлягаюць выдаленню?

6. Дзе канкрэтна будуць рабіцца кампенсацыйныя пасадкі?

Таксама яны просяць правесці інструктаж супрацоўнікаў, каб тыя належным чынам забеспячалі тэрыторыю — агароджвалі яе стужкай.


Паводле інфармацыі гродзенскiх эколагаў, прадстаўнікі гарадскіх службаў пойдуць на дыялог з жыхарамі Паўднёвага і распавядуць аб высечцы дрэў. Магчыма, гэта адбудзецца на працягу некалькіх бліжэйшых дзён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024