Горад

Шмат размоваў, але мала справаў: у гарвыканкаме абмеркавалі лёс батанічнага сада ў Гродне

Фрагмент батанічнага саду ў парку Жылібера пачнуць рэгулярна паліваць, а шэфства над пасадкамі возьме школа № 8. Пасяджэнне па тэме развіцця саду прайшло ў Гродзенскім гарвыканкаме 2 чэрвеня. Нагодай сустрэцца было тое, што садам, фактычна, ніхто не займаецца, хоць казалі і пісалі на гэтую тэму шмат.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх службаў і актывісты Галіна Белабокая і Алена Мiшэнева, якія асабіста на працягу многіх гадоў мелі зносіны з краязнаўцам Наталляй Канюк, якая займалася адраджэннем батанічнага сада ў Гродне.

[irp posts="8697″ name="Памерла гродзенская краязнаўца Наталля Канюк"]

«На сустрэчы вырашаліся пытанні па сістэматычным даглядзе за пасадкамі гэтай частцы парку Жылібера. Яны дагэтуль вырашаныя не былі, хоць пра гэта ідзе гаворка ўжо некалькі гадоў», — кажа Алена Мiшэнева. Яна звяртае ўвагу, што дрэвы не палівалі сістэматычна: гараджане самі прыходзілі з вёдрамі, часам бралі ваду з ракі. На сустрэчы вырашылі, што «Гроднаводаканал» зробіць урэзку ў трубе сістэмы гарадскога водазабеспячэння і арганізуе доступ да вады для сада.

Садам будзе апекавацца школа

Таксама на сустрэчы стала вядома, што будзе заключаны дагавор з сярэдняй школай № 8, якая прапанавала шэфства над пасадкамі. У дамове будуць прапісаны мерапрыемствы па даглядзе за раслінамі, правядзенне экскурсій i арганізацыя летняй практыкі.

«Мы спадзяемся, што справа Наталлі Канюк будзе працягнута і далей батанічны сад будзе развівацца з дапамогай гараджан, прадпрыемстваў, усіх зацікаўленых у тым, каб горад быў прыгожы. Трэба пераходзіць ад словаў да справы, і тады будзе вынік», — дадала Алена Мiшэнева.

[irp posts="18 341″ name="Працягнуць справу бабулі: унук Наталлі Канюк з многімi гродзенцамі папоўніў батанічны сад новымі раслінамі"]

Расліны знікалі з-за крадзяжоў і адсутнасці вады

Зараз у старой частцы парку Жылібера, на тэрыторыі батанічнага саду, ідзе інвентарызацыя раслін. Па стане на 27 красавіка 2016 года толькі Наталляй Канюк тут было высаджана 95 дрэў і хмызнякоў. Сёння з-за адсутнасці паліву і крадзяжоў іх значна менш. Дакладную колькасць пасадак, якія захаваліся, спецыялiсты агучаць неўзабаве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024