У Гродзенскай вобласці будаўніцтва і рэканструкцыю ўсіх дарог будуць весці з улікам веларуху

У Гродзенскай вобласці будаўніцтва і рэканструкцыю ўсе дарогі будуць весці з улікам бяспечнага перамяшчэння па іх веласіпедыстаў. Адпаведнае даручэнне даў 5 чэрвеня на аператыўнай нарадзе ў Гродзенскім аблвыканкаме яго старшыня Уладзімір Краўцоў, паведамляе БЕЛТА.

Веларух становіцца ўсё больш папулярным у свеце, і Гродзенская вобласць не выключэнне. Але пакуль не прынятыя дастатковыя меры для таго, каб людзі маглі спакойна перасесці на двухколавыя транспартныя сродкі. Асабліва актуальная гэтая тэма ў Гродне, лічыць Уладзімір Краўцоў.

Ён даручыў распрацаваць сістэмны план мерапрыемстваў па развіцці дарожнай сеткі вобласці з улікам павелічэння на вуліцах колькасці раварыстаў. «Працуйце разам з грамадскімі аб’яднаннямі і клубамі, вывучыце рэкамендацыі іх удзельнікаў. З’ездзіце самі на ровары да возера ў прыгарадзе або на Аўгустоўскі канал і зрабіце высновы. Усе новыя вуліцы і тыя, што падлягаюць рэканструкцыі і капрэмонту, уключаючы мясцовыя аўтадарогі, павінны здавацца ў эксплуатацыю з улікам веларуху», — сказаў Уладзімір Краўцоў, звяртаючыся да прадстаўнікоў аўтадарожных службаў рэгіёну і ДАІ.

За апошнія некалькі гадоў у Гродзенскай вобласці зрабілі крок наперад у плане развіцця веладарожак і турыстычных маршрутаў. У Гродне і некаторых райцэнтрах з’явіліся новыя веладарожкі і шматкіламятровы турыстычныя веломаршруты, створаны інтэрактыўныя карты такіх маршрутаў і дарожак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024