Бясплатны фестываль аб падарожжах «Самаход» пройдзе ў Гродне

«Самаход» — фестываль пра вандроўкі і самаадукацыю — пройдзе ў Гродне 1 ліпеня. Вас чакае цэлы дзень максімальна карысных майстар-класаў, лекцый і лайфхакаў ад падарожнікаў. Тут вы даведаецеся, як падарожнічаць амаль бясплатна, як стаць валанцёрам на іншым канцы свету, вучыцца ў замежным ВНУ па абмене і многае іншае.

Праграма фестывалю:

14:00—14:40 — Квэст па польскай мове: экспрэс-урок «Рыхтуем жыхароў Гродна да сустрэчы гасцей» ад клуба гутарковай практыкі «Свет без межаў». Усім удзельнікам памятныя налепкі і спецыяльныя прызы для пераможцаў.

14:50—15:40 — «Што змянілася на візавым полі на апошнія 2 гады?» + Прэзентацыя кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ».

15:50—16:40 — «Як убачыць свет дзякуючы адукацыйным і валанцёрскім праграмам». Спікер — Любоў Каспяровіч, вандроўніца, прадстаўнік праекта Adukacyja.info, удзельніца самых разнастайных валанцёрскіх і адукацыйных праектаў.

16:50—17:40 — «Прыгоды ў Інданэзіі». Анастасія Задарожная раскажа як за два тыдні аб’ехаць тры выспы, сустрэць світанак на Яве з відам на гарачы вулкан Брома, апусціць руку ў кіслотнае возера, надыхацца серай, дакрануцца да чарапахі на дне акіяна і на свае вочы ўбачыць з’яўленне блакітнага агню ў кальдэры вулкана Іджэн.

17:50—18:40 — Вікторыя Церашонак пра Азію. Малпы Камбоджы, птушкі В’етнама, кіты Шры-Ланкі: чаму кожны год у Азію — як у першы раз?

У 21:00 у бары Куба пачнецца вечарынка фестывалю «Самаход». Іграе Schmoltz.

Фестываль арганізаваны кампаніяй «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

Што: Фестываль мабільнасці і адкрытасці «Самаход»

Дзе: ДОМ46 вул. Лялевеля, 46

Калі: 1 ліпеня (субота), пачатак у 14:00

За навінамі фестывалю можна сачыць у сацыяльных сетках: vk.com/samohod_v_grodno

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024