Горад

На Старазамкавай каля старой сцяны працуюць геолагі. У будучыні там з’явіцца цеплавая падстанцыя

Многія гараджане бывалі на вуліцы Старазамкавай і бачылі мураваную сцяну пад схілам, на якiм знаходзіцца пажарная частка і каланча. Здавалася б сцяна, гэта частка якога-небудзь абарончага збудавання ці замка, або подпора, якая умацоўвае схіл, але на самой справе гэта толькі частка старога будынка. Цяпер на месцы былой пабудовы працуюць спецыялісты-геолагі Гроднаграмадзянпраекта — правяраюць грунт і ўстойлівасць схілу. У будучыні там з’явіцца цеплавая падстанцыя.

Схіл, пад якім знаходзіцца сцяна, яшчэ ў добрым стане, калі параўноўваць са схілам насупраць, на якім ужо доўгія гады стаіць Стары замак. Варта адзначыць, што раней на вуліцы Старазамкавай было шмат дамоў, зараз ад іх можна ўбачыць толькі адну мураваную сцяну з якой не вядома, што будзе ў будучыні.

«Наша мэта разлічыць ўстойлівасць схілу і выпрабаваць грунт — апорную яго здольнасць, — расказвае інжынер-геолог Гроднаграмадзянпраекта Ніна Сак. — Працуем мы з глыбінёй каля 3-х метраў. Сам схіл знаходзіцца ў нармальным стане, якіх-небудзь апоўзневых момантаў не відаць. Але нам трэба разлічыць ўстойлівасць яго, бо пад ім у будучыні плануецца пабудаваць цеплавую падстанцыю «.

У 2016 годзе прадстаўнікі Гроднаграмадзянпраекта ўжо працавалі каля сцяны. Тады яны капалі яму глыбінёй больш 2.5 метраў і сцяна ішла як раз да той адлегласці. Адзін з жыхароў бліжэйшага раёна падыходзіў і распавядаў геолагам, што на гэтым месцы, дзе яны працуюць, калісьці стаяў дом, там была крама, а пасля месца, дзе можна было выпіць піва.

«Самае дзіўнае, што будынак быў пабудаваны ў схіле. І ад яго цяпер засталася толькі сцяна з цэглы і камянёў. Можна сказаць, гэтая сцяна нейкім чынам і ўмацоўвае схіл. За гады тут амаль нічога не змянілася» — распавяла Ніна Сак.

Вядома, што цеплавая падстанцыя будзе ўзводзіцца асобным будынкам і сцяну яна не закране. Але што стане з часткай старой пабудовы, пакуль невядома

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024