Горад

Упершыню пасля вайны ў гродзенскім заапарку нарадзілася зубраня

У Гродзенскім заапарку 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, нарадзілася зубраня. Для мясцовага звярынца гэта гістарычная падзея, бо там у пасляваенныя гады не нараджаліся гэтыя жывёлы.

Самку Любаву з рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры» адмыслова прывезлі ў гродзенскі заапарк два гады таму. А вось самец Барыс у звярынцы ўжо каля 30 гадоў.

«Умовы для размнажэння мы стварылі яшчэ мінулым летам. Мы не ведалі, атрымаецца ў нас нешта ці не, — распавядае намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны. — Мы падазравалі, што самка цяжарная, але вылічыць дакладна было праблематычна. Цяжарнасць у зуброў доўжыцца год. Зубраня пачало выходзіць з вальера ўжо ўвечары 3 ліпеня. Зараз маленькая зубрыха на нагах трымаецца ўпэўнена, п’е матчына малако.

Намеснік дырэктара кажа, што ў пасляваенныя гады зубры ў Гродне не нараджаліся. У дакументах няма ніякіх запісаў пра гэта і старажылы звярынца такога не ўзгадваюць. Самае значнае для заапарка тое, што цяперашнія ўмовы, пасля рэканструкцыі, даюць магчымасць для размнажэння».

Як назавуць маленькую зубрыху яшчэ невядома. Імя будзе выбрана паводле міжнародных правіл, а менавіта паводле племянной кнігі. Гэта спрасціць працу навукоўцаў і спецыялістаў заапарка ў будучыні.

Ці застанецца жывёла ў гродзенскім заапарку, пакуль невядома. Вялікі вальер для зуброў у звярынцы разлічаны толькі на пару, таму маленькая зубрыха цалкам можа адправіцца ў новае месца.

Падзяліцца
Меткі: жывёлыфота

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024