Горад

На будынак часоў Тызенгаўза ў цэнтры Гродна не знайшлося пакупнікоў

Аўкцыён па продажы будынка па адрасе пл. Тызенгаўза 4Б, запланаваны на 13 ліпеня, не адбыўся. Як паведамілі Hrodna.life у Гродзенскім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці, на гістарычны аб’ект не знайшлося пакупнікоў.

Стартавая цана за трохпавярховы дом — гісторыка-культурную каштоўнасць другой паловы 18 стагоддзя — складае 440 тысяч долараў. У будучыні цана старога будынка можа прыкметна знізіцца.

У доме ўжо некалькі гадоў ніхто не жыве, толькі на першым паверсе малую частку памяшканняў арандуе прыватная фірма. Будынак належыць УЖРЭП Ленінскага раёна. Новаму ўладальніку, калі такі знойдзецца, трэба будзе на працягу двух гадоў рэканструяваць будынак пад адміністрацыйны аб’ект з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

Даведка

Будынак па адрасе пл. Тызенгаўза 4б вядомы як Дом лясной адміністрацыі. Хутчэй за ўсё, пабудаваны з цэглы ў стылі барока ў 1770 годзе па праекце архітэктара Мёзера. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775−1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 гг. будынак уваходзiў у комплекс акруговай бальнiцы. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад жыллё.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024