Здарэнне адбылося на вуліцы Ажэшкі каля крамы Linxs каля 20.00 у сераду 16 жніўня. Пяцігадовая дзяўчынка ішла са сваёй маці па вуліцы, калі з-за вугла выляцеў веласіпедыст і наехаў на дзіця. Дзяўчынка ўпала, перакульнулася, а веласіпедыст тым часам з’ехаў.
«Вельмі крыўдна, што сярод белага дня на маё дзіця так наехалі, — распавядае маці пацярпелай дзяўчынкі. - Добра, што мы моцна не пацярпелі, бо магло ўсё скончыцца значна горш. Пасля наезду веласіпедыст крыху прытармазіў, але, не зняўшы навушнікі, махнуў і паехаў далей. Яму крычалі, спрабавалі дагнаць, але ён паспеў уцякчы».
На месца здарэння прыехалі разбiрацца супрацоўнiкi міліцыі і ДАІ. Маці ад шпіталізацыі дзіцяці адмовілася.
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…