Горад

Тратуары з выкарыстаных пакетаў з’явяцца ў Гродне

На гродзенскім заводзе па ўтылізацыі і механічным сартаванні адходаў запушчана лінія па вытворчасці тратуарнай пліткі з адходаў поліэтылену. Такія адходы яшчэ нядаўна не адносіліся да другасных матэрыяльных рэсурсаў і вывозіліся на звалку. Гаворка ідзе пра забруджаныя поліэтыленавых пакеты, пакеты з-пад малака, тонкую пластыкавую плёнку і іншае, піша Портал коммунальной грамотности населения.

Аказваецца, дзякуючы сучасным тэхналогіям, нават гэтыя непрывабныя «хвасты» яшчэ могуць быць карыснымі. А ўтвараецца іх досыць шмат. На гродзенскім прадпрыемстве толькі за тры першыя месяцы работы сабрана каля 70 тон такой сыравіны, што прымусіла задумацца пра перспектывы яе выкарыстання. Забруджаны поліэтылен не вывозілі на палігон, а складавалі на адной з пляцовак завода, адначасова займаючыся пошукамі магчымых рашэнняў.

Новая лінія
Закупленая ў Расеі лінія пакуль не мае аналагаў у Беларусі. Вытворчасць складаецца з чатырох этапаў.

Спачатку адходы здрабняюцца ў драбнілцы з атрыманнем шматкоў памерам 3−5 мм. Затым здробнены поліэтылен падаецца ў змяшальнік, дзе змешваецца з пяском у суадносінах 3:7. Гатовая маса паступае ў экструдар, дзе пад дзеяннем высокай тэмпературы ператвараецца ў падатлівую пасту. Гэтая паста парцыйна выціскаецца на прэс, дзе і фармуецца прадукт.

Плітка мае высокую трываласць і эстэтычнасць.

[irp posts="15 757″ name="Вместо свалки — на конвейер. Под Гродно начал работу завод по сортировке мусора"]

Першая партыя новай пліткі пратэставана на самім заводзе, для добраўпарадкавання тэрыторыі. У бліжэйшы час тут плануюць набыць яшчэ адну прэс-форму, каб прадукаваць газоны борт, «зялёныя» паркоўкі, некалькі узораў аздаблення падмурка.

Па словах дырэктара завода Вячаслава Андрэеўскага, недахопу ў сыравіне для лініі не будзе. Перапрацоўка «некандыцыйнага» поліэтылену дасць магчымасць не толькі знізіць нагрузку на палігон, але і палепшыць эканоміку прадпрыемства.

У ліпені на заводзе сабралася 400 т другасных матэрыяльных рэсурсаў, хоць яшчэ ў маі аб’ёмы не перавышалі 220 т. Такая дынаміка звязана з актыўным удасканаленнем паасобнага збору адходаў у абласным цэнтры, дзе на працягу некалькіх месяцаў заварылі смеццеправоды і ўсталявалі 823 кантэйнерныя пляцоўкі.

Абслугоўваюць кантэйнеры больш за 50 сучасных смеццявозаў, закупленых ў рамках праекта за кошт сродкаў аазыкі Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця.

[irp posts="27 563″ name="Вид из окна на 24 мусорных контейнера: топ самых неудачных мест для мусорок в Гродно"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024