Горад

Гродзенскі гурт «Brooklyn» выпусціў новую песню «Прыцягненне»

Музычны гурт «Brooklyn» 29 верасня прэзентаваў сваю новую песню «Прыцягненне» і кліп да яе. Гэта ўжо трэцяя праца маладых музыкаў. Папярэдні кліп гурта «Сустракаць світанак» набыў для паказу адзін са швейцарскіх інтэрнэт-каналаў.

Гурт «Brooklyn» паўстаў у 2009 годзе, але частыя змены ў калектыве не давалі магчымасці развівацца. Са старога складу засталіся толькі Юры і Павел Сяўко. Са з’яўленнем вакаліста Артура Якушава з канца 2015 года хлопцы зноў змаглi заявіць пра сябе. Спачатку гурт граў блюз, рок-н-рол і рок, зараз жа музыкі граюць поп і спяваюць пра каханне.

«Гэта ўжо трэцяя наша якасная праца, са здымкамі якой нам дапамог аператар Алег Бодак, — распавядае ўдзельнік гурта Юрый. - Сама песня ізноў пра каханне. Кліп мы здымалі ў Гродне на працягу тыдня. Асноўныя здымкі прайшлі ў Дзень ПДВ. На кліпа было выдаткавана шмат сродкаў, хочацца верыць, што гэта сябе апраўдае. Пакуль песню і кліп прэзентавалі ў вузкім коле сяброў і знаёмых. У нядзелю ўсе змогуць як пабачыць у інтэрнэце».

Гурт «Brooclyn» выступае не часта. У канцы лета хлопцы выступалі ў Каробчыцах на ColorFest, а неўзабаве плануюць паехаць у Скідзель на Дзень горада.

«Мы ідзем па крыху іншым шляху, чым многiя нашы гурты. Мы не стараемся выпускаць шмат песень і кліпаў. Наша мэта — рабіць і прэзентаваць сінглы разам з відэа адразу. Наш калектыў зацікаўлены ў якасці.

Напрыклад, правы на наш мінулы кліп «Сустракаць світанак» купіў швейцарскі інтэрнэт-канал. Там няшмат праглядаў - каля 150 тысяч — але ўсё ж нас заўважылі. Прыемна, нам нават выплачваюць невялікія ганарары".

Ранейшыя песні гродзенскага гурта круцяцца па радыё ў Гродне і ў іншых гарадах Беларусі.

«Хочам крыху дапрацаваць рэпертуар. Сёння праграму каля гадзіны мы можам даць, але гэтага мала. Даводзіцца выступаць на мерапрыемствах разам з іншымі гуртамі», — дадаў Юрый.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024