Яна сказала ТАК! Гродзенец незвычайна зрабіў дзяўчыне прапанову ў цэнтры горада

Воля ні аб чым не здагадвалася і проста ішла на сустрэчу з сяброўкай. Тым часам яе хлопец Вадзім, які павінен быў быць у ад’ездзе, падрыхтаваў для каханай незвычайны падарунак — прапанову рукі і сэрца ў самым цэнтры Гродна. Дапамаглі яму маленькія танцоры школы «Adept».

«Я доўга думаў, як зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Глядзеў шмат відэа ў інтэрнэце пра незвычайныя прапановы, — распавядае хлопец Вадзім. — Убачыў выступ маленькіх танцораў школы „Adept“ у OldCity і прапанаваў кіраўніку дапамагчы мне. Танцоры пагадзіліся і падрыхтавалі такі нумар, пасля якога мая каханая не змагла б мне адмовіць».

Танцавальную прапанову рукі і сэрца прадставілі на вуліцы Савецкай, калі Воля шпацыравала з сяброўкай.

Пара сустракаецца 5 месяцаў. Вадзім быў упэўнены, што Воля пагодзіцца стаць яго жонкай. Так і адбылося. Дзяўчына ацаніла падарунак і сказала Вадзіму «так».

«Я не чакала такога, думала ён з’ехаў. А тут дзеці выбеглі і пачалі танцаваць, утварыўся вялікі натоўп і сяброўка прапанавала паглядзець. Я да апошняга не чакала, што гэта ўсё для мяне, а пасля Вадзім выйшаў з кветкамі: я была вельмі здзіўленая і шчаслівая», — распавяла цяпер ужо нявеста Воля.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024