Горад

У двары гандлёвага цэнтра ABC з’явіўся вялікі малюнак з відамі старога Гродна

Гродзенскі мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык скончыў сваю працу ў цэнтры Гродна, каля будынку гандлёвага цэнтра ABC. На роспіс некалькіх сцен з відамі старога Гродна ў майстра сышло каля трох месяцаў.

За аснову Аляксей браў фотаздымкі Гродна пачатку XX стагоддзя.

Жнівень. Пасля тыдня прац
Маляваў на сценах мастак у вольны ад асноўнай працы час. За тры месяцы былі і свае складанасці, якія ён звязвае з надвор’ем.

«Увесь роспіс адносіцца да перыяду 1915 года. Выбралі яго, бо да гэтага часу былі больш-менш выразныя фатаграфіі, да таго ж гэты час стаў пераломным, аджывала старое, няўмольна насоўвалася новае. Гэта мяне і прыцягнула, бо ў пераменнасці быцця ёсць свая прыцягальнасць. Гэта заўсёды па-свойму захапляе, прымушае задумацца пра тое, што ўсё мяняецца», — распавёў мастак.

Малюнак у цэнтры Гродна ўжо стаць фотазонай для гараджан і гасцей горада. Магчыма, побач з з’явяцца стэнды з інфармацыяй пра намаляваныя славутасці Гродна.


Выявы ля ABC гэта першая публічная работа мастака. Дагэтуль работы Аляксея былі толькі ў прыватных калекцыях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024