Горад

У Гродне пачалі расчышчаць дах закінутага піўзавода. Далей яго будуць ахоўваць кругласутачна

Расчыстку згарэўшага даха былога піўзавода пачалі 30 кастрычніка рабочыя УЖРЭП Ленінскага раёна. Да канца 2017 года над будынкам павінен з’явіцца новы дах.

Будаўніцтва новага даху павінна заняць два месяцы. Каркас яго будзе драўляны, пакрыццё — з шыферу або металічных лістоў.

На былым піўзаводзе з’явяцца і ахоўнік, які будзе сачыць, каб на тэрыторыю не маглі трапіць выпадковыя людзі. Таксама плануецца дадатковае начное асвятленне будынкаў.

Нагадаем, дах галоўнага будынка былога піўзавода цалкам згарэў у час буйнага пажару 21 мая 2017 года. Верагодна, будынак падпалілі. На тэрыторыю вельмі лёгка мог патрапіць кожны, там часта бадзяліся падлеткі. Варта адзначыць, што пажар здарыўся за некалькі дзён да таго, як комплекс былога бровара меў быць выстаўлены на аўкцыён.

Даведка

Гродзенскі піўзавод закрыўся ў 2007 годзе. У 2010 годзе яго набыла фірма СТАА «Экапрамэнерга». Пазней комплекс быў перададзены іншым фірмам, створаным тымі ж уласнікамі. Інвестары абяцалі стварыць у былым піўзаводзе бізнесовы і адпачынкавы цэнтр, але адзінае што зрабілі - вывезлі большасць металу з тэрыторыі.

У лютым 2017 года піўзавод праз суд быў перададзены ў камунальную ўласнасць гарвыканкама. Зараз будынак на балансе УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна. Ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Раней піўзавод быў палацам Агінскіх і Сапегаў. Гэта не толькі выдатны помнік прамысловай архітэктуры, але і адзін з настарэйшых захаваных будынкаў у горадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024