Дзе і на колькі знізяць кошты ў «Чорную пятніцу»?

Вялікі распродаж «Чорная пятніца» пачаўся ў Гродне з 23 лістапада. Пакупнікам прапануюць шэраг зніжак:

У гандлёвым цэнтры «Old Сity» зніжку 20% абяцаюць магазін аўдыё-відэа і бытавой тэхнікі «Электрасіла» з 24 па 26 кастрычніка, крама выгадных покупак «Minimax» (акрамя акцыйных тавараў), кнігарня «Букваешка».

Гандлёвая сетка «Optima» — 15%

«Defacto» — 30% (на другую рэч у чэку з 24 па 26 кастрычніка)

«LC Waikiki» — 20%

Гандлёвы комплекс «Карона» — зніжкі да 60%

Фірмовыя салоны і інтэрнэт-крама МТС з 24 па 26 лістапада прапануюць выгадныя ўмовы пакупкі на мадэлі ад Samsung, Huawei, LG і іншыя. Кошты на іх стартуюць ад 77 рублёў. Ёсць магчымасць аформіць у растэрміноўку на 12 месяцаў без пераплаты і першапачатковага ўнёску.

Зніжкі 20% і 10% на ўвесь асартымент можна было атрымаць 23 лістапада з 22.00 да 02.00 у спартыўных крамах «MySport», «Columbia», «Спартландыя», а таксама ў крамах «Парфумер», «Чыстая вада» і «Смайл».

Даведка:

Звычай ладзіць распродажы ў гэты дзень узнік яшчэ ў XIX стагоддзі, а тэрмін «Чорная пятніца» з’явіўся ў 1966 годзе і спачатку выкарыстоўваўся ў асноўным на Усходнім узбярэжжы ЗША. У «Чорную пятніцу» магазіны адкрываюцца вельмі рана — каля 5-й раніцы, а некаторыя найбуйнейшыя гандлёвыя сеткі нават апоўначы. Першым пакупнікам прапаноўваюцца сур’ёзныя зніжкі. Гэта робіцца для таго, каб прыцягнуць у магазіны як мага больш пакупнікоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024