Ударыў і ўцёк. Міліцыя шукае мужчыну, які напаў на кантралёра

Напад на кантралёра грамадскага транспарту адбыўся днём 24 кастрычніка, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На прыпынку каля завода «Белкард» супрацоўнікі тралейбуснага ўпраўлення правяралі аплату праезда пасажырамі. Каля 12.40 туды пад’ехаў аўтобус 17-га маршрута. Кантралёр зайшла ў заднія дзверы і стала правяраць праязныя дакументы. Адзін з пасажыраў вельмі хутка паказаў праязны, кантралёр не паспела паглядзець месяц, які ў ім прабіты. Яна папрасіла яшчэ раз дастаць дакумент і выняць яго з футляра. На што мужчына адказаў вельмі агрэсіўна: ён ударам адштурхнуў супрацоўніцу тралейбуснага ўпраўлення і выказаў тое, што ўсё ж такі па нормах этыкету не варта казаць жанчыне, а пазней ўцёк.

Усё, што адбылося, было зафіксавана нагрудным відэарэгістратарам. Зараз асобу агрэсіўнага пасажыра вызначаюць, яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.

Калі вы пазналі грамадзяніна, якога шукаюць, патэлефануеце па нумарах: 79−78−52, 79−78−90, 375.292.815.723 (МТС) ці 102.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024