«Выгадней атрымліваць штрафы»: у Беларусі 1,2 млн аўто ездзяць без тэхагляду

Усё больш беларускіх аўтааматараў адмаўляюцца праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд аўтамабіля. Беларусам выгадней атрымліваць штрафы за адсутнасць тэхагляду, чым плаціць дарожны збор, расказаў у перадачы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» начальнік УП «Белтэхагляд» Уладзімір Півульскі.

Сёлета з амаль трох мільёнаў аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, на тэхагляд не прыехала амаль палова — гэта каля 1,2 млн аўтамабіляў.

За 10 месяцаў 2017 года на тэхагляд прыехалі 1 мільён 325 тысяч аўтамабіляў. Прычым 215 тысяч не прайшлі яго з першага разу. Асноўная прычына — няспраўнасць тармазных сістэм. Гэта больш за 50% усіх адмоваў пры праходжанні тэхагляду.

Нагадаем, беларускія аўтааматары ўжо тры гады плацяць дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яна разлічваецца зыходзячы з масы аўтамабіля, года выпуску або маркі аўто. Выплачваецца збор у поўным аб’ёме да праходжання тэхагляду. У сувязі з гэтым шматлікія аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд.

Стаўкі адрозніваюцца для фізічных асоб і арганізацый. Ад падатку вызваленыя аўтамабілі хуткай дапамогі, МНС, сілавых ведамстваў. Інваліды I або II групы аплачваюць палову кошту дзяржпошліны. Пенсіянеры па ўзросце выключаны са спісу ільготнікаў.

Мэта дзяржпошліны, як было заяўлена, фінансаванне будаўніцтва новых і рамонту існых дарог. Пры гэтым 50% сумы ад збору паступае ў рэспубліканскі бюджэт, 50% - у мясцовыя бюджэты. Цяпер беларускія дэпутаты хочуць змяніць прынцып збору пошліны. Прапануюць адвязаць дзяржпошліну ад працэдуры праходжання тэхагляду і спаганяць яе за фактычнае карыстанне дарожнай сеткай, а таксама дазволіць аўтамабілістам выплачваць пошліну часткамі, як страхоўку. Змены могуць уступіць не раней за 2019 год.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024