Колькі ў беларусаў у 2018 годзе будзе святочных дзён: 1 лістапада ў пераліку пакуль няма

У 2018 годзе беларусы будуць працаваць 253 дні пры пяцідзённым рабочым тыдні, а адпачываць 112 дзён (столькі будзе выходных і святочных), піша «Тут.бай».

Тыя ж, у каго «шасцідзёнкі», на працы правядуць 305 дзён, а адпачываць будуць 60 дзён, адзначылі ў Мінпрацы.

У 2018 годзе непрацоўнымі святочнымі днямі будуць:

1 студзеня — Новы год;
7 студзеня — Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство);
8 сакавіка — Дзень жанчын;
17 красавіка — Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі);
1 мая — Свята працы;
9 мая — Дзень Перамогі;
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень
Рэспублікі);
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
25 снежня — Раство Хрыстова (каталіцкае Раство).

У 2018 годзе на нядзелю прыпадае нерабочы святочны дзень 7 студзеня — праваслаўнае Раство Хрыстова.

Прафесійныя святы (напрыклад, Дзень юрыста, Дзень настаўніка, Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў, Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту і іншыя) не з’яўляюцца непрацоўнымі святочнымі днямі, і на іх норма аб памяншэнні працоўнага часу на адну гадзіну ў перадсвяточны працоўны дзень не распаўсюджваецца, тлумачаць у Мінпрацы.

Акрамя таго, працоўны дзень (змена) не скарачаецца, калі непрацоўнаму дню папярэднічае выходны дзень (па календары ці графіку работ (зменнасці).

У ведамстве нагадваюць, што працоўны дзень, якi непасрэдна папярэднiчае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню, скарачаецца на адну гадзіну.

[irp posts="41 971″ name="Другога студзеня будзем адпачываць: Саўмін зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён на 2018 год"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024