Калі і з якімі зменамі запрацуе абноўлены дэкрэт «аб дармаедах»?

Абноўлены дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» запрацуе ў поўным аб’ёме з 1 студзеня 2019 года, перадае БЕЛТА.

Па словах віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, урад вызначыў адпаведныя крытэрыі і пералік паслуг, кошт на якія тыя, хто падпадзе пад нормы абноўленага дэкрэта, будуць абавязаны кампенсаваць у поўным аб’ёме. Віцэ-прэм'ер удакладніў, што ў сувязі з новымі падыходамі дэкрэт будзе выкладзены ў новай рэдакцыі, зменіцца і назва дакумента.

За якія менавіта паслугі трэба будзе кампенсаваць поўны кошт, Васіль Жарко не ўдакладніў, адзначыўшы, што гэтае пытанне пакуль на стадыі абмеркавання.

«Ёсць вялікі пералік паслуг, які на сённяшні дзень субсідуецца з бюджэту. І мы вызначым той пералік, які будзе прапанаваны для кампенсацыі», — сказаў ён.

Васіль Жарко нагадаў, што дзяржава стварае ўмовы для ўключэння грамадзян у працоўную дзейнасць, а ў дачыненні да тых, хто «можа і павінен працаваць, але не хоча», будуць ўключацца эканамічныя рычагі.

«Гэта прадугледжвае пакрыццё 100% выдаткаў па тых паслугах, якія вызначыць урад, — растлумачыў віцэ-прэм'ер. — Ураду адведзены першы квартал наступнага года для распрацоўкі пераліку такіх паслуг, каб непрацоўныя грамадзяне, якія абавязаны кампенсаваць, разумелі, за што яны будуць плаціць. Таксама ўрад вызначыць крытэрыі аднясення да плацельшчыкаў».

Асноўнымі адказнымі выканаўцамі пры рэалізацыі дакумента будуць мясцовыя органы ўлады і камісіі, якія будуць стварацца ў адміністрацыях раёнаў і гарадоў. Прадугледжана, што камісія, перш чым прымаць рашэнне аб стоадсоткавай кампенсацыі выдаткаў грамадзянінам, вывучыць усе абставіны індывідуальна, прапануе працаўладкаванне або, магчыма, выявіць нейкія важкія падставы, каб выключыць з пераліку плацельшчыкаў.

[irp posts="15 035″ name="Дэкрэт № 3 адмяняць не стануць, але на працягу года падатак на дармаедаў" спаганяць не будуць"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024