Навіны

На Замкавай могуць выставіць на продаж будынак пачатку XX стагоддзя (фота знутры)

Стогадовы будынак па вуліцы Замкавай, 3 больш за год пуставаў. Цяпер, з 27 снежня, пачаўся рамонт. У будучыні аб’ект выставяць на продаж: там змогуць адкрыцца крамы, кавярні, гасцініца ці яшчэ нешта.

Уласнікам будынка з’яўляецца будаўнічая арганізацыя СПМК № 66, якая атрымала аб’ект паводле рашэння суда ў якасці кампенсацыі за даўгі прадпрыемства «Гроднааблсельбуд».

Рамонт вядзецца каб зрабіць будынак больш прывабным і выставіць на продаж. У СПМК № 66 распавялi Hrodna.life, што асобы, зацікаўленыя ў арэндзе або куплі будынка, могуць звяртацца ў прыёмную арганізацыі.

Гістарычная даведка

Двухпавярховы будынак па вуліцы Замкавай, 3 быў пабудаваны ў 1903 годзе. Вядомы як Дом Сафійскага брацтва на месцы капліцы, Дом кафедральнага Сафійскага сабора. У розныя часы тут месціўся Дом чыноў урадавых устаноў Гродзенскай губерні, «Брацкая крама», Першае царкоўна-прыходскае вучылішча, брацкія мужчынская і жаночая царкоўна-парафіяльныя школы імя графа Мураўёва. У пачатку XX ст. тут прадавалі ў розніцу газеты. У 1928 г. працавалі розныя спажывецкiя крамы. Да 2017 года будынак займала арганізацыя МПМК-146, якая з’яўляецца даччыным прадпрыемствам «Гроднааблсельбуда».

Карэспандэнту Hrodna.life атрымалася ўбачыць, як старая пабудова выглядае знутры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024