«Гродна будуе шмат і танна»: у горадзе пабудавалі жылля больш, чым змаглі прадаць

Некаторыя абласныя цэнтры перасычаныя жыллём — 888 кватэр ва ўжо ўведзеных дамах яшчэ не прададзеныя. Пра гэта распавёў сёння міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, піша «Тут.бай».

— Больш за ўсё нерэалізаваных кватэр на Гарадзеншчыне, — распавёў Анатоль Чорны. — У дамах, якія будуюцца, па ўсёй краіне парадку 240 тысяч квадратных метраў не знайшлі пакупніка — але дамы яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю, так што гэтая лічба плаваючая.

— Гродна будуе шмат і танна, — працягнуў Анатоль Чорны. — «Гроднажылбуд» актыўна працуе на рынку, будуе сам цэлыя мікрараёны. Але тут ужо ўзнікаюць пытанні па рэалізацыі. Зрэшты, заробак расце, павінна расці і пакупніцкая здольнасць. Так што праблемай лішак пабудаванага жылля ў перспектыве не будзе.

Прагноз па кошце квадратнага метра ў 2018 годзе, удакладніў Анатоль Чорны, не змяняецца — з дзяржпадтрымкай метр па-ранейшаму будзе каштаваць адзін сярэдні заробак. Кошт камерцыйнага жылля будзе дыктаваць рынак. У наступным годзе ў планах — узвядзенне 4 мільёнаў квадратных метраў жылля. З іх 900 тысяч — з дзяржпадтрымкай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024

«Асаблівая прыкмета: святар». Гродзенца Георгія Роя абвясцілі ў вышук у Расіі

Гродзенскі святар Георгій Рой, які летась з’ехаў з Беларусі, патрапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку.…

15 мая 2024

Вялікую схованку зброі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне: выкапалі 16 скрыняў снарадаў

Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў…

15 мая 2024

Суд пакінуў без разгляду пазоў супраць Бондаравай: справу вырашылі мірна

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі…

15 мая 2024

У Гродне шукаюць акцёра TikTok. Гатовыя плаціць € 2000

Ад 2500 да 7000 рублёў можа атрымліваць ціктокер-акцёр. ТАА "Камерцыйная гандлёвая кампанія" шукае акцёраў ва…

14 мая 2024

Пункт пропуску «Каменны Лог» чакае рэканструкцыя: будзе больш сачэння і фіксацыі

У пункце пропуску "Каменны Лог" сфарміруюць сістэму бяспекі: палепшаць відэаназіранне, узмоцняць ахову і кантроль доступу.…

14 мая 2024