«Заплюшчыла вочы і памерла». Жанчына сканала на беларуска-польскай мяжы

Сталай жанчыне стала кепска на памежным пераходзе «Бераставіца — Баброўнікі». Выратаваць яе не атрымалася. Выпадак здарыўся ранкам у сераду, 27 снежня.

67-гадовая жыхарка Ваўкавыска Зоя з сынам і знаёмымі ехалі сваім бусам у Польшчу «на закупы». Кіроўцам быў сын. Калі яны ўжо перакрочылі беларускі бок мяжы, пенсіянерка паскардзілася на стан здароўя.

— Мы ехалі нармальна. Яна размаўляла, смяялася. Потым кажа: «Нешта мне кепска». Ёй далі таблетку. І ўсё, больш ні слова, нічога. Заплюшчыла вочы і памерла. Дагэтуль не магу дайсці да сябе. Балюча назіраць, як хутка чалавек можа памерці, — кажа Алена, якая стала сведкай раптоўнай смерці.

Спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін

Сын прасіў, каб ім дазволілі адразу вярнуцца на тэрыторыю Беларусі, аднак, паводле заканадаўства, гэта немагчыма. Прыехала польская «хуткая дапамога», машына рэанімацыі. Жанчыну спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін. Аднак, на жаль, не атрымалася.

Вядома, што пенсіянерка нядаўна ляжала ў шпіталі. Паводле сведчання знаёмых, яна мела праблемы з крыватокам.

Каб перавезці цела маці на радзіму, сын мусіў паехаць у Беласток па даведкі з міліцыі і іншых службаў. Цела перавозілі праз мяжу адмысловай службовай машынай у труне толькі праз два дні, у пятніцу, 29 снежня. Пахавалі спачылую 30 снежня.

Выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя

Атрымаць каментар наконт гэтага выпадка ў Дзяржаўным памежным камітэце пакуль не атрымалася. Адзінае, што паведамілі ў памежнай службе, што выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя. Так, напрыканцы кастрычніка на КПП «Брузгі» памёр жыхар Польшчы ад хваробы сэрца.

Рэдакцыя Hrodna.life спачувае родным і блізкім спачылай жанчыны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024