У Беластоку выратавалі ад знішчэння каштоўны архіў гродзенскіх брыгітак

Два гады таму польская прафесарка Марыя Каламайска-Саед знайшла ў Гродне скрыню старадаўніх дакументаў - частку архіву гродзенскага кляштара брыгітак. Каштоўныя дакументы, якія рассыпаліся ў руках, удалося захаваць дзякуючы ўдзелу Музея Падляшскага ў Беластоку, піша Gazeta Wyborcza.

Прафесар Каламайска-Саед — гісторык мастацтва, супрацоўніца польскай Акадэміі навук, якая даследавала помнікі сакральнай архітэктуры на ўсходзе былой Рэчы Паспалітай. Яна даследавала многія касцёлы Беларусі і даўно супрацоўнічае з Музеем Падляшскім. Знайшоўшы каштоўныя дакументы ў Гродне, яна адразу звязалася з музеем. Беластоцкая ўстанова ў рамках міністэрскіх праграм атрымлівае гранты на такую дзейнасць — ратаванне польскай спадчыны за межамі Польшчы.

Дакументы рассыпаліся ў руках

Дырэктар музея Анджэй Лехоўскі кажа, што не задумваўся ані на хвіліну:

«Нельга было чакаць, папера літаральна рассыпалася ў руках».

Музей атрымаў 28 тысяч злотых ад Міністэрства культуры, яшчэ частку грошай выдзелілі улады Падляшскага ваяводства. Агулам праца каштавала больш за 30 тыс. злотых.

Выратаваныя дакументы вернуцца ў Гродна — у Гісторыка-археалагічны музей. У канцы 2018 года там нават можа прайсці выстава, прысвечаная выратаванаму архіву брыгітак. У Беластоку застануцца копіі дакументаў, іх перавядуць у лічбавы фармат і перададуць у дзяржаўны архіў.

Каштоўнасці з 16 да 20 ст.

Усяго ў Гродне былі знойдзены 497 картак дакументаў. Іх аднаўляла спецыялізаваная рэстаўрацыйная майстэрня з Варшавы.

Але гэта толькі дробная частка архіву кляштара. Рэшта наогул загінула невядома дзе. А там былі надзвычай каштоўныя кнігі і дакументы.

Захаваныя дакументы паходзяць з розных эпох — ад 16 да 20 ст. Сярод іх — правілы ордэну, падрабязныя рэгламенты жыцця манашак, зборнікі малітваў і спеваў, спісы нерухомасці, што належала да кляштара.

Частка дакументаў па-польску, частка па-руску. На польскай мове вялася ўнутраная перапіска, на рускай — перапіска з чыноўнікамі. Ёсць запісы аб аплаце «за свечкі», «крупу», «за бычка-адналетка».

Большасць архіву знікла

Каштоўны архіў брыгітак, які ствараўся ад 1634 года, калі паўстаў кляштар у Гродне, каталагізавалі манашкі назарэтанкі ў 1925 годзе. Пасля 1950 года, калі кляштар перарабілі на псіхіятрычны шпіталь, вялікая частка архіву загінула.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе лекцыя пра каву з дэгустацыяй

Да дня нараджэння сетка кавярняў Varka арганізоўвае серыю бясплатных майстар-класаў. Адзін з іх пройдзе ў…

7 снежня 2025

Выпускніцу гістфака з Ліды асудзілі за «Беларускі Гаюн»

Маргарыту Ясевіч, што родам з Ліды, судзілі паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 КК…

6 снежня 2025

Спадчына, якая знікае. Пад Ваўкавыскам руйнуецца ўнікальная драўляная царква, і выратаваць яе, здаецца, не атрымаецца

Недалёка ад Ваўкавыска, паміж вёскамі Лічыцы, Калантаі і Скураты, на мясцовых могілках разбураецца ўнікальная 400-гадовая…

5 снежня 2025

Ва ўкраінскі палон трапіў ураджэнец Гродзенскай вобласці, які ваяваў за Расію

Ва Украіне ў палон трапіў 40-гадовы ўраджэнец Гродзенскай вобласці Руслан Гудач, які ваяваў у складзе…

5 снежня 2025

У Гродне ІПшніка аштрафавалі за смецце: як яго вывезці правільна

У Гродне індывідуальны прадпрымальнік выкінуў будаўнічыя адходы ў кантэйнер для буйнагабарытнага смецця на вуліцы Каханоўскага…

5 снежня 2025

Гендырэктар «Гроднаэнерга» знік з сайта ведамства: верагодна, з-за затрымання

У 2020 годзе гендырэктарам ведамства прызначылі Віктара Жука. Цяпер у графе "Генеральны дырэктар" на сайце…

5 снежня 2025