За 10 бязвізавых дзён Гродзеншчыну па новых правілах наведалі турысты з сямнаццаці краін

Турысты з сямнаццаці краін наведалі Гродзеншчыну па новых правілах бязвізавага рэжыму, піша «Гродзенская праўда».

Замежныя госці прыехалі да нас з Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Італіі, Албаніі, Бельгіі, Кітая, Францыі, Македоніі, Румыніі, ЗША і іншых. Больш за паўтысячы замежнікаў зарэгістраваліся ў электроннай сістэме Visa Free для ўезду. Ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама чакаюць, што паток турыстаў будзе павялічвацца. Бо цяпер наведаць Гродна і Гродзенскі раён стала яшчэ прасцей і зручней.

Нагадаем, з 1 студзеня дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Межы турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», які можна наведваць без візы, пашырылі да межаў усяго Гродзенскага раёна. А значыць, замежныя вандроўнікі змогуць убачыць яшчэ больш нашых турыстычных мясцін. Гэтаму паспрыяе і павелічэнне з пяці да дзесяці дзён тэрміну знаходжання бязвізавых турыстаў.

[irp posts="13 249″ name=" Каб не бязвізавы рэжым, наўрад ці хто-небудзь прыехаў бы". 15 еўрапейскіх студэнтаў у Гродне знаёмяцца з Беларуссю"]

[irp posts="41 596″ name="7 добрых зменаў: што «бязвіз» нарабіў у Гродне за год"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024