У Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе агулам канфіскавалі 175 кг маку

У Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе з незаконнага абароту канфіскавалі каля 175 кг насення маку, піша БЕЛТА .

«Дастаткова эфектыўна ў 2017 годзе правялі спецыяльную праграму „Мак“ па канфіскацыі насення маку, папулярнага сярод опіумных наркаманаў. Склалі 53 адміністрацыйныя пратаколы, канфіскавалі 174,6 кг насення і закрылі 16 спецыялізаваных інтэрнэт-крам», — расказаў Сяргей Ланкевіч, начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскай вобласці.

Паводле яго слоў, у 2017 годзе зарэгістравалі 12 фактаў перадазіроўкі, што амаль у 3 разы менш, чым у 2016 годзе. Не было адзначана фактаў перадазіроўкі сярод непаўналетніх.

За 2017 год праваахоўныя органы спынілі 6 каналаў кантрабанднага ўвозу наркотыкаў, пераважна транзітнага перамяшчэння праз Беларусь буйных партый гашышу з Заходняй Еўропы ў Расію. Але псіхатропныя рэчывы паступаюць у Беларусь не толькі з-за мяжы. У канцы мінулага года ўзбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да жыхароў Зэльвы, якія з 2014 года ў прыватным доме вырабілі больш за паўкілаграма амфетаміну, выкарыстоўваючы лабараторны посуд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024