Дзе ў Гродне можна будзе пакатацца на каньках?

З-за спрыяльнага зімовага надвор’я на Гродзеншчыне пачалі заліваць каткі і хакейныя каробкі. Першы вулічны каток на мінулых выходных запрацаваў у парку Жылібера, піша «Гродзенская праўда».

Тут жа арганізаваны пракат канькоў у буднія дні з 15 да 22 гадзін, а ў выходныя з 11 па 23 гадзін.

Ад панядзелка пры школах Гродна падрыхтавалі 7 хакейных каробак: у Альшанцы у СШ № 39, на Фолюшы № 38, на вул. Томіна каля СШ № 33, на вул. Фамічова СШ № 3, № 5 на вул. Пралетарскай і гімназіі № 1 імя Карскага на пр. Янкі Купалы.

Пры сярэдніх школах залілі 8 каткоў.

— Калі дазволіць надвор’е, бліжэйшымі днямі ва ўстановах адукацыі зальюць 200 каткоў і 30 хакейных каробак, — распавёў дырэктар Гродзенскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорта навучэнцаў і студэнтаў Сяргей Савіцкі.

Па рэгіёне працуюць 46 пунктаў праката інвентара. Іх адрасы можна знайсці ў раздзеле «Зімовы сезон 2017−2018» на сайце ўпраўлення спорта і турызма аблвыканкама.

Самымі вялікімі лядовымі пляцоўкамі для актыўнага адпачынку ў Гродне зробяцца каток у парку Жылібера і два каткі фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра «Алімпія» па адрасах БЛК, 19 і вул. Даватара 21а. Арандаваць канькі можна на месцы.

Пачаць катацца на вул. Даватара ўжо можна будзе бліжэйшым часам — у аўторак тут зрабілі ўжо чатыры заліўкі ільда.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024