Здароўе і спорт

«Будзем працаваць кожны дзень пакуль дазваляе надвор’е». «Алімп» прымае першых наведвальнікаў гэтай зімой

З 19 студзеня парк актыўнага адпачынку «Алімп» у Каробчыцах прыняў першых зімовых наведвальнікаў у гэтым годзе. Месца падрыхтавалі за тыдзень і пакуль надвор’е будзе дазваляць працаваць, парк будзе на максімум прыцягваць увагу наведвальнікаў.

У дзень адкрыцця снегу на схілах парку было дастаткова. Для наведвальнікаў ужо адкрыты гарналыжны спуск, а таксама цюбінгавая траса.

Слой снегу на «Алімпе» — таўшчынёй каля 50 см, ёсць і запас, расказаў дырэктар ЦСК «Нёман» Віктар Шумель.

«У нас ужо гатовыя гарналыжная і цюбінгавая траса. У бліжэйшы час плануем таксама адкрыць бясплатна трасу для маленькіх дзяцей, дзе можна катацца на снегакатах. Будзем працаваць кожны дзень пакуль будзе дазваляць надвор’е. У мінулым годзе гродзенцы каталіся яшчэ ў сакавіку».

[irp posts="47 552″ name="Памянялі PlayStation на цюбінг: гродзенцы ўпершыню гэтай зімой выйшлі на снежныя горкі"]

Што новага?

У бліжэйшы час у парку плануюць павялічыць рацыён меню ў буфеце. Там плануюць прадаваць суп і іншыя гарачыя стравы. Таксама будзе адкрыта спецыяльная цёплая альтанка, дзе можна пагрэцца і адпачыць. У будучыні магчымы і бясплатны транспарт з горада.

Што з цэнамі?

Цэны ў параўнанні з мінулым годам крыху змяніліся. Гарналыжны камплект — лыжы, чаравікі і палкі - на гадзіну ў буднія дні будзе каштаваць 7 рублёў, а ў выходныя — 9. Цюбінг на гадзіну з панядзелка па пятніцу абыйдзецца ў 3 рублі, у выхадныя — 4. Для пенсіянераў і дзяцей да 12 гадоў ёсць зніжкі.

Калі працуе?

З панядзелка па чацвер парк будзе працаваць з 15:00 да 23:00, а ў пятнiцу будзе працаваць да дзвюх гадзін ночы. У выхадныя цэнтр зімовага адпачынку будзе працаваць з 11:00 да 23:00.

[irp posts="47 085″ name=" Лепш за Лядовы". Сотні чалавек катаюцца на замерзлай лужыне на Дзевятоўцы"]

У мінулым годзе ў сярэднім у дзень парк «Алімп» наведвала каля 500 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024