Горад

Фотафакт: па Альшанцы гулялі «тры вясёлыя гусі» (дзвюх злавілі, адна ўцякла)

На Альшанцы пасяліліся незвычанйыя жыхары. Тры шэрыя дзікія гусі шпацыравалі каля дамоў на вуліцы Напалеона Орды ў пятніцу 19 студзеня.

Вялікіх птушак убачылі жыхары мікрараёна і звярнуліся ў МНС. Людзі перажывалі, што з крылатымі можа нешта здарыцца: напрыклад, схопяць бадзялыя сабакі. Птушкі выглядалі здаровымі, непараненымі, расказаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Зміцер Вінчэўскі.

— Вы іх забярыце, а то ў нас тут шмат шматдзетных сем’яў, — пажартавала адна жанчына, што назірала за птушкамі.

На паратунак прыехалі арнітолагі Зміцер Вінчэўскі, Сяргей Саковіч і Яўген Сліж, якія дапамагаюць МНС з птушкамі.

Птушак атрымалася загнаць у «клетку» са сметніцамі. Праўда, па дарозе адна з іх адляцела.

Рэшту апранулі ў кашулькі, каб яны не ўцяклі, пасадзілі ў машыну і завезлі ў заапарк.

Там птушкі застануцца прынамсі на выходныя ў каранціне.

Як патлумачыў Зміцер Вінчэўскі, некаторыя шэрыя гусі застаюцца ў Гродне на зіму. Часцей гняздуюць у балоцістых мясцінах. Калі выпаў снег, ім стала цяжэй шукаць харчаванне. Бо нават у маразы перад снегападам яны харчаваліся азімымі, травой на палях.

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024