Трасу М6 увядуць ў эксплуатацыю да лістапада 2018 года

Траса М6 будзе ўведзена ў эксплуатацыю да лістапада 2018 года. Пра гэта падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць журналістам расказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін, піша БЕЛТА.

Будаўнічыя работы вядуцца на ўчастку працягласцю больш чым 150 км. Участак у 120 км праходзіць па тэрыторыі Гродзенскай вобласці, каля 35 км дарогі рэканструюецца ў Мінскім рэгіёне. Кошт работ складзе каля $ 240 млн, цяпер засвоена каля $ 90 млн.

На працягу каля 20 км ўладкавалі збудаванні раздзяляльнай паласы, актыўна вядуць асфальтабетонныя працы. З сакавіка на працягу 40% рэканструяванага ўчастка плануюць адкрыць рух па чатырох палосах.

«Ёсць нязначнае адставанне ад графіка па будаўніцтве інжынерных збудаванняў - мастах і пуцеправодах. Сродкі і матэрыялы, людскія рэсурсы і неабходныя механізмы ёсць, трэба толькі арганізавацца», — адзначыў Анатоль Калінін.

[irp posts="48 204″ name="Падчас рэканструкцыі трасы М6 скралі 52 тоны гранітнага друзу"]

У верасні будзе адкрыты рух па першым рэканструяваным участку на працягу 87 км, а да лістапада, з адкрыццём руху па другім участку ў 67 км, траса М6 на ўсім працягу стане чатырохпалоснай.

Анатоль Калінін падкрэсліў, што на працягу трох гадоў якасць мясцовых дарог будзе палепшана. 50% дарожнага збору застанецца ў рэгіёнах і будзе выкарыстана на гэтыя мэты.

[irp posts="47 150″ name="За час рэканструкцыі трасы М6 у аварыях загінулі пяць чалавек, восем паранены"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024